Главная >> Навіны Салігорска >> Выпускны баль-2019. Што? Дзе? Калі?

Выпускны баль-2019. Што? Дзе? Калі?

$ |

Традыцыйны раённы выпускны баль для навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі пройдзе на цэнтральнай плошчы горада.  Як паведамілі ва ўпраўленні адукацыі, спорту і турызму Салігорскага райвыканкама, урачыстасці прызначаныя на суботу, 8 чэрвеня 2019 года. Яркае і запамінальнае мерапрыемства пачнецца ў 19.00 з шэсця выпускнікоў. Пасля завяршэння афіцыйнай часткі выпускнікі, педагогі і бацькі адправяцца ў свае ўстановы адукацыі, дзе свята працягнецца.

Звяртаем увагу салігарчан, што на час урачыстага шэсця будзе перакрыты рух транспарту па вуліцы Леніна. Для гарантавання бяспекі, грамадскага парадку і медыцынскай дапамогі на плошчы будуць дзяжурыць экстранныя службы-супрацоўнікі РАУС, ГРАНС і медыкі. Таксама ў гэты дзень будзе дзейнічаць абмежаванне на продаж спіртнога.

Print Friendly, PDF & Email