Закрыццё сезона для выхаванцаў ДЮСШ ТАА «Хакейны клуб «Шахцёр-Салігорск « прайшло ва ўрачыстай абстаноўцы. У Спартыўна-відовішчным комплексе юных хакеістаў віталі прадстаўнікі асацыяцыі «Федэрацыя хакея РБ» Уладзімір Кароль і Антон Мартыненка, галоўны спецыяліст аддзела адукацыі спорту і турызму Салігорскага РВК Алена Фурык і дырэктар ДЮСШ «ХК «Шахцёр-Салігорск» Артур Сымановіч.
За прызавое, 3-е месца ў агульнакамандным заліку, бронзавымі медалямі, кубкам і салодкім прызам была ўзнагароджана каманда юніёрскай лігі 2002 года нараджэння. Таксама за 3-е месца ў агульнакамандным заліку бронзавымі медалямі, кубкам і салодкім прызам была ўзнагароджана каманда юнацкай лігі 2003 года нараджэння. Медалі і кубак за 1-е месца ў групе «Б» і пераход у групу «А» ўручылі камандзе юнацкай лігі 2006 года нараджэння. Салодкія прызы таксама атрымалі каманды 2008 і 2009 гг. н. Яшчэ адна традыцыя была выкананая - хлопцы юніёрскай лігі ўручылі пачаткоўцам (камандзе 2010 г. н., якая ўпершыню выступіць у наступным сезоне) памятныя падарункі ад хакейнага клуба «Шахцёр-Салігорск».
Хлопцам пажадалі ў новым сезоне дамагчыся высокіх вынікаў у спорце, імкненні да перамог, майстэрства і ўменняў. Творчым падарункам стала выступленне яркіх дзяўчат групы сучаснага танца «Рэзананс».