15 красавіка на стадыёне «Будаўнік» прайшла чарговая гульня трэцяга тура 29-га «Беларусбанк» – чэмпіянату Беларусі сярод каманд вышэйшай лігі. Сустракаліся салігорскі ФК «Шахцёр» і слуцкі ФК «Слуцк».
Адзіны мяч вырашыў лёс апошняга матчу трэцяга тура. У першым тайме гульні нападаючы ФК «Шахцёр» легіянер Еліс Бакай на 42 хвіліне забіў мяч у вароты саперніка. З лікам 1:0 «гарнякі» атрымалі чарговую перамогу ў чэмпіянаце 2019 года.
Дзякуючы гэтай перамозе «Шахцёр» з 9 ачкамі ўзначаліў турнірную табліцу. На другім месцы брэсцкае «Дынама». Як і ў «Шахцёра», у яго дзевяць ачкоў, але ў «гарнякоў» няма ні аднаго прапушчанага гола, а ў берасцейцаў – два. Трэцяе месца ў турнірнай табліцы займае мінскае «Дынама», якое 14 красавіка абгуляла «Гарадзею».
Напярэдадні на стадыёне «Шахцёр» гулялі дубліруючыя саставы гэтых каманд. «Гарнякі» перамаглі з лікам 3:0.
Популярные новости


