Главная >> Спорт >> Спартыўныя навіны

Спартыўныя навіны

$ |

Мерапрыемства сярод ветэранаў да Дня работнікаў фізічнай культуры і спорту

У фізкультурна-аздараўленчым комплексе г. Салігорска прайшло спартыўнае мерапрыемства сярод членаў ГА «Ветэраны фізічнай культуры і спорту Салігорскага раёна», прысвечанае Дню работнікаў фізічнай культуры і спорту.

Са святам ветэранаў павіншавалі галоўны спецыяліст упраўлення па адукацыі, спорту і турызму Салігорскага райвыканкама Алена Фурык, старшыня Салігорскага раённага савета ветэранаў Галіна Пятрашка і старшыня ГА «Ветэраны фізічнай культуры і спорту Салігорскага раёна» Юрый Ракінцаў.

Удзельнікі спаборнічалі па чатырох відах спорту – шашкі, дартс, настольны тэніс і кідкі баскетбольнага мяча ў карзіну.

У асабістым першынстве па шашках пераможцам стаў Павел Кулеш, другое месца - Уладзімір Язерскі, трэцім стаў Сяргей Шынелін.

У настольным тэнісе лідзіраваў Мікалай Леўчанка, другое месца заняў Эдуард Карплюк, трэцім стаў Валерый Цішкоўскі.

У гульні дартс першае месца заняў Іван Гарбаценка, другім стаў Анатоль Дрэнь, трэцяе месца ў Валянціна Кельніка.

Па кідках баскетбольнага мяча пераможцам стаў Аляксандр Лагун, другое месца заняў Сяргей Кацяк, трэцім стаў Міхаіл Малаш.

Пераможцы і прызёры ўзнагароджаны дыпломамі і прызамі.

 

 

Спаборніцтвы па тэнісе сярод работнікаў  «Беларуськалія»

У спартыўным комплексе «Шахцёр» адбыліся спаборніцтвы па настольным тэнісе ў залік круглагадовай спартакіяды сярод дапаможных і асноўных цэхаў.

Па выніках гульняў сярод асноўных цэхаў першай групы пераможцам стала каманда РУ-2, другое месца заняла каманда РУ-4, трэцяй стала каманда РУ-1; па другой групе першае месца заняла каманда ўпраўлення, другое месца ў каманды РМС, трэцяй стала каманда АВА; па трэцяй групе цэхаў перамагла каманда «Калійпраекта», другое месца заняла каманда ЦІТ, трэцяе месца ў каманды ЦЭС.

 

 

 

Юнацкае першынство Рэспублікі Беларусь па футболу

На стадыёне «Шахцёр» прайшлі чарговыя гульні юнацкага першынства Рэспублікі Беларусь па футболу сярод каманд вышэйшай лігі сезона 2018-2019 гадоў.

Сустракаліся каманды «Шахцёр» (г. Салігорск) і «Дынама» (г. Брэст).

У першай гульні сярод каманд юнакоў 2002 года нараджэння перамогу атрымала каманда брэсцкага «Дынама» з лікам 2:4.

Другая гульня сярод каманд юнакоў 2003 года нараджэння завяршылася ўнічыю з лікам 1:1.

 

 

 

Першынство па спартыўным арыентаванні на мясцовасці

У лесапаркавай зоне «Сцежкі здароўя» фізкультурна-спартыўны клуб Салігорскага раёна правёў першынство Салігорскага раёна «Спартыўнае арыентаванне на мясцовасці» па праграме: спартыўнае арыентаванне – крос на дыстанцыі 4 км і велаарыентаванне на дыстанцыі 10 км.

У лёгкаатлетычным кросе пераможцам стала каманда СШ № 14, другое месца заняла каманда ЦЭЦ г. Салігорска, трэцяе месца ў каманды РУ-2.

У спаборніцтвах па велаарыентаванні першае месца заняла каманда РУ-2, другое месца ў каманды СШ № 3, трэцяй стала каманда дзіцячых дашкольных устаноў.

Камандам уручаны граматы і прызы.

 

Юрый РАКІНЦАЎ