«Харэаграфія» — адкрыццё абласнога конкурсу ў дзіцячай школе мастацтваў

«Харэаграфія» — адкрыццё абласнога конкурсу ў дзіцячай школе мастацтваў

Салігорская Дзіцячая школа мастацтваў пяты раз прымае ўдзельнікаў абласнога конкурсу харэаграфічнага мастацтва «Харэаграфія». Сёлета таленавітыя хлопцы харэаграфічных аддзяленняў дзіцячых школ мастацтваў Мінскай вобласці прадставяць на суд гледачоў і журы новыя пастаноўкі. Праграма насычаная, прэтэндэнтаў на званне лепшага шмат, так што конкурс будзе праходзіць у два дні.

На ўрачыстым адкрыцці ўдзельнікаў і гасцей фестывалю вітаў дырэктар ДШМ Алег Шчарбоў, прадстаўнік раённай улады Наталля Гапановіч і старшыня журы Ігар Музалеўскі. У праграме харэаграфічнага свята запланаваныя майстар-класы, круглыя сталы для кіраўнікоў калектываў, а таксама выступленне гасцей конкурсу заслужанага аматарскага калектыву РБ ансамбля танца «Крыжачок».

КАТЕГОРИИ
Поделиться