Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі «Маладзечна-2021» запрашае!
Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі ў Маладзечне (новай культурнай сталіцы Беларусі) з’яўляецца адным з найбольш значных і чаканых мерапрыемстваў у культурным жыцці горада. Праект накіраваны на захаванне і развіццё роднай мовы і нацыянальнай музыкі, спрыяе аб’яднанню творчых сіл, захаванню традыцый, пераемнасці пакаленняў.
І хто, як не дзеячы культуры і мастацтва, могуць пранікнёна звярнуцца да роднай старонкі, уславіць наш родны беларускі край. Іх вершаваныя радкі – сама шчырасць, лірычнасць, само каханне, любоў да Радзімы, бясконцы душэўны боль за лёс Бацькаўшчыны. А беларуская мова такая, што замілоўвае і слых, і душу.
Сёлета фестываль адбудзецца у дваццаты (юбілейны) раз і будзе радаваць жыхароў і гасцей горада насычанай святочнай праграмай 11 і 12 чэрвеня.
Праграма
Першы дзень — 11 чэрвеня
_
Гарадскі парк – агароджа парка ўздоўж вул.Вялікі Гасцінец |
|
|
Арт-праект “Фестывальны шлях” – размяшчэнне банераў, якія адлюстроўваюць яскравыя моманты з гісторыі фестывалю |
Вуліцы горада, плошчы, гарадскі парк |
|
|
Праект “Роднае слова” – размяшчэнне на білбордах, інфармацыйна-рэкламных стэндах вершаваных радкоў паэтаў-класікаў, сучасных творцаў аб родным слове |
Выставачная зала Палаца культуры |
|
1000 |
Выстава “Фестываль. Духоўнасць. Культура” |
Канцэртная зала Палаца культуры |
|
1030 |
ІІ тур рэспубліканскага этапу Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні |
1500 |
III тур рэспубліканскага этапу Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні ў суправаджэнні Заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь “Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі” |
Мінскі абласны краязнаўчы музей |
|
1230 |
“Спявак культуры края” – персанальная выстава скульптара, уражэнца Мінскай вобласці, лаурэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Аляксандра Фінскага |
Мінскі абласны тэатр кукал “Батлейка” |
|
1200 |
Спектакль”Казкі з куфэрка” для дзяцей малодшага ўзросту |
Канцэртная зала Маладзечанскага музычнага каледжа імя М.К.Агінскага |
|
1300 |
“Гісторыя і сучаснасць. Музычныя інструменты розных эпох” – аўтарскі праект кампазітара Дзмітрыя Лыбіна |
Пляцоўка – Цэнтральная плошча |
|
1500 |
Канцэртная праграма “Маладзечна – творчы горад” |
Малая зала Палаца культуры |
|
1500 |
Праект “Асоба эпохі” – творчая сустрэча з народнай артысткай Беларусі Анастасіяй Масквіной |
Канцэртная зала Маладзечанскага музычнага каледжа імя М.К.Агінскага |
|
1600 |
Канцэртная праграма “Музыка беларускіх кампазітараў” народнага духавога аркестра Маладзечанскага музычнага каледжа |
КУП “Тэлевізійная вяшчальная сетка” тэлепраграма “МКТБ” |
|
1700 |
Тэлеперадача “У аб’ектыве” з удзелам творчых асоб Беларусі |
Мінскі абласны драматычны тэатр |
|
1700 |
Спектакль “На другі дзень Семухі” |
Касцёл Святога Юзафа |
|
1800 |
Канцэрт беларускай духоўнай музыкі ў рамках культурна-адукацыйнага праекта “Музыка беларускіх кампазітараў – пакаленню XXI стагоддзя” ў выкананні харавога ансамбля “Concertino” Беларускага саюза кампазітараў |
Пляцоўка – Цэнтральная плошча |
|
1900 |
Парад духавых аркестраў “Фанфары Міншчыны” |
Амфітэатр |
|
2130 |
Урачыстае адкрыццё ХХ Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі “Маладзечна – 2021” Узнагароджванне лаўрэатаў Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні. Канцэрт “Талака”, прысвечаны творчасці класіка беларускай літаратуры Уладзіміра Караткевіча і генія беларускай песні Ігара Паляводы, у выкананні Заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь “Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі”. Мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор – народны артыст Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, лаўрэат прэміі Саюзнай дзяржавы, прафесар Міхаіл Фінберг |
|
Феерверк |
Амфітэатр |
|
2330 |
Дыскатэка |
Другі дзень – 12 чэрвеня |
|
Канцэртная зала Маладзечанскай ДШМ |
|
1030 |
Канцэрт акадэмічнай музыкі “У гонар беларускай музычнай будучыні” творчых калектываў Заслужанага калектыву “Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі”. Мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор – народны артыст Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, лаўрэат прэміі Саюзнай дзяржавы, прафесар Міхаіл Фінберг |
Канцэртная зала Палаца культуры |
|
1100 |
Гала-канцэрт “Маладзічок” запальвае зоркі” лаўрэатаў |
Мінскі абласны драматычны тэатр |
|
1100 |
Спектакль “Проста Мяфа” Мінскага абласнога драматычнага тэатра |
Пляцоўка – Гарадскі парк |
|
1200 |
“Мой АРТ-ГОРАД” – мастацкі пленэр |
Пляцоўка – Цэнтральная плошча |
|
1200 |
Канцэртная праграма “Колер маёй краіны” Флэш-моб, акцыя “Колер маёй краіны”, канцэртная праграма дзіцячых калектываў Маладзечанскага раёна |
Пляцоўкі – вул. Прытыцкага “#Творчы квартал” |
|
Пляцоўка ля кінатэатра “Радзіма” |
|
1300-2000
|
Канцэртная праграма вакальнага, харэаграфічнага і цыркавога мастацтва “#Творчы Molo” |
Пляцоўка інтэрактыўных гульняў і дзіцячай творчасці “Пабудуй кардонны горад” |
|
Фотавыстава “#CityArt Molo” |
|
Фотазона “#Закаханы Molo” |
|
Пляцоўка – Цэнтральная плошча |
|
1400 |
Канцэртная праграма творчых калектываў Мінскай вобласці |
Зала ўрачыстасцяў Палаца культуры |
|
1400 |
“Суразмоўцы” – інтэрв’ю з вядомымі асобамі. Аўтарская папулярная праграма тэлеканала “Беларусь 3” пісьменніка, заслужанага дзеяча культуры Рэспублікі Беларусь Навума Гальпяровіча
|
Канцэртная зала музычнага каледжа імя М.К.Агінскага |
|
1500 |
“Сімфанічная рапсодыя” – беларуская музыка розных эпох |
Пляцоўка – Гарадскі парк |
|
1500 |
“Тэрыторыя дзяцінства” – канцэртна-забаўляльная пляцоўка. для дзяцей |
Малая зала Палаца культуры |
|
1600 |
Музычна-паэтычная гасцёўня “Святло Радзімы. Радасць Перамогі” з удзелам беларускіх паэтаў, дзеячаў культуры |
Канцэртная зала Палаца культуры |
|
1700 |
Спектакль “Паўлінка” Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы |
Пляцоўка – Цэнтральная плошча |
|
1700 – 2000 |
Канцэртная праграма творчых калектываў Гродзенскай, Брэсцкай і Магілёўскай вобласці |
Чысцінскі сельскі дом культуры |
|
1700 |
Новая канцэртная праграма ў выкананні Заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь “Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі”. Мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор – народны артыст Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, лаўрэат прэміі Саюзнай дзяржавы, прафесар Міхаіл Фінберг |
Пляцоўка-сквер дэкаратыўна-паркавых скульптур “Вернісаж камянеў” ля Палаца культуры |
|
1800 |
Паэтычная пляцоўка з удзелам беларускіх паэтаў |
Пляцоўка – Гарадскі парк |
|
1800 |
“АRTBattle” – маладзёжная крэатыўная прастора |
Амфітэатр |
|
2130 |
“Маладзечна – насустрач шлягерам” – гала-канцэрт закрыцця ХХ Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі “Маладзечна – 2021” Музычнае прадстаўленне з удзелам зорак беларускай эстрады, пераможцаў конкурсу маладых выканаўцаў розных гадоў |
13 чэрвеня |
|
Канцэртная зала Палаца культуры |
|
1800 |
“Прысвячэнне песняру” – канцэрт Беларускага Дзяржаўнага ансамбля “Песняры” да 80-годдзя заснавальніка ансамбля народнага артыста СССР Уладзіміра Мулявіна |
На працягу двух фестывальных дзён будуць працаваць:
Пляцоўка – Цэнтральная плошча
11.00–21.00 – “Беларускі пачастунак” – выстава-продаж тавараў народнага спажывання
Вуліца Прытыцкага
12.00–20.00 – “Горад майстроў” – экспазіцыя дэкаратыўна-прыкладнога і выяўленчага мастацтва
Пляцоўка “Цяністая зона вай-фай і падзарадкі”
Гульнёвыя атракцыёны, батуты, продаж салодкай ваты, папкорну, марожанага і інш. На працягу ўсяго фестывалю будзе арганізавана відыаздымка момантаў фестывалю, флэш-моба “Колер маёй краіны”.
Больш інфармацыі пра Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі “Маладзечна” можна знайсці на сайце festyval.by.