З’ездзілі ў горад-пабрацім — прывезлі дыплом

Салігорцы прынялі ўдзел у IV Міжнародным фестывалі дзіцячага і юнацкага творчасці «Юныя таленты збіраюць сяброў», які праходзіў у Падольску. Падольск з’яўляецца пабрацімам Салігорска. Паміж гарадамі наладжаныя культурныя і эканамічныя сувязі. Наш горад на фестывалі прадставіў узорны ансамбль танца «Зорачкі» ДУ «Палац культуры г.Салігорска» (кіраўнік – Вадзім Матанцаў).

Больш за дзве з паловай тысячы гасцей і ўдзельнікаў з творчых калектываў Балгарыі, Беларусі, Прыднястроўя, Абхазіі і Расіі на працягу чатырох дзён здзіўлялі і забаўлялі гледачоў на розных пляцоўках. Арганізатары фестывалю пастараліся аб’яднаць людзей мастацтва незалежна ад межаў і нацыянальнасцяў. Прыгажосць, творчасць, гармонія і дабро — ідэалы, якія зразумелыя ўсім і кожнаму, сталі галоўнай тэмай фестывалю «Юныя таленты».

Творчыя выступленні, майстар-класы, экскурсійныя праграмы-Праграма фестывалю была разнастайнай і насычанай. Конкурсных намінацый было сем: «Мастацкае слова», «Дэкаратыўная творчасць», «Музыкі-інструменталісты», «Харэаграфія», «Арыгінальны жанр», «Народны вакал» і «Эстрадны вакал». Граматамі і кубкамі ўзнагародзілі каля 70 дзяцей, 18 ансамбляў і творчых калектываў. Салігорцы вярнуліся з дыпломам фестывалю ў намінацыі «Харэаграфія».

КАТЕГОРИИ
Поделиться