Любоў Дзялендзік: «Людзі прызнаюць значымасць палітычнага курсу нашага Прэзідэнта, падтрымліваюць яго»

Любоў Дзялендзік: «Людзі прызнаюць значымасць палітычнага курсу нашага Прэзідэнта, падтрымліваюць яго»

Любоў Дзялендзік, член Бюро Салігорскай раённай арганізацыі КПБ:


— Гэтае свята ў мяне і ў сэрцы, і ў душы. Радасна было сення таму, што многія прыйшлі ўсклаці кветкі ля помніка Леніну. Гэта значыць, што людзі прызнаюць значымасць палітычнага курсу нашага Прэзідэнта Аляксанлра Рыгоравіча Лукашэнкі, падтрымліваюць яго.

Трэба сказать, што Вялікі кастрычнік у лёсе нашай Беларусі сыграў вялікую ролю. Па-першае, Беларусь атрымала дзяржаўнасць. Гэта самае галоўнае. І, канешне, вялiкая роля Камунiстычнай партыi Савецкага Саюза ў тым, што яна захавала заваёвы Вялікага Кастрычніка.

Канечне, цяжкі лёс напаткаў Беларусь ў часы Першай сусветнай вайны, Грамадзянскай вайны. Беларусь была раздзелена на дзве часткі: заходнюю і ўсходнюю. Потым Вялікая Айчынная вайна, узнаўленне разбуранай гаспадаркі. І перамога кастрыніка — не будзем адмаўляць ролю Камуністычнай партыі, несумненна.

І вось цяпер у такіх цяжкіх умовах верылася, спадзявалася і ёсць нас самай справе, што Вялікі Кастрычнік з’яўляецца святам для ўсіх сацыяльных слаёў Беларусі і для розных узростаў Беларусі.

Веру, што і моладзь наша абароніць нашу Радзіму ад усяго таго негатыўнага, якое хоча класціся на лёс Беларусі.

Віншую ўсіх са святам Вялікага Кастрычніка. Усім здароўя, міру, шчасця.ю усяго самага лепшага!

КАТЕГОРИИ
Поделиться