Главная >> Новости Беларуси >> Бацькаўшчына >> Гістарычная даведка аб Салігорскім раёне

Гістарычная даведка аб Салігорскім раёне

$ |

Паводле архіўных дакументаў, Салігорскі раён быў утвораны 17 ліпеня 1924 года. Першапачаткова ён быў Старобінскім і ўваходзіў у склад Слуцкай акругі.


 

20 лютага 1938 года раён быў уключаны ў склад Мінскай вобласці. З 20 верасня 1944 года да 8 студзеня 1954 года Старобінскі раён уваходзіў у склад Бабруйскай вобласці.

 

 

8 жніўня 1959 года да Старобінскага раёна былі далучаны гарадскі пасёлак Чырвоная Слабада і 2 сельсавета – Акцябрскі і Жываглодавіцкі.

20 студзеня 1960 года далучаны яшчэ 3 сельсавета – Мілевіцкі, Хорастаўскі, Яскавіцкі.

 

 

У 1962 годзе Старобінскі раён быў далучаны да Любанскага. 6 студзеня 1965 года Старобінскі раён ператвораны ў Салігорскі. Сёння яго плошча складае 2500 км².

 

 

У склад Салігорскага раёна ўваходзяць 11 сельсаветаў: Гоцкі, Доўгаўскі, Даманавіцкі, Зажэвіцкі, Капацэвіцкі, Краснадворскі, Краснаслабодскі, Акцябрскі, Старобінскі, Хорастаўскі, Чыжэвіцкі. Яшчэ 6 сельсаветаў Салігорскага раёна былі скасаваныя: Гаўрыльчыцкі, Першамайскі, Пагосцкі, Рожанскі, Чапялёўскі, Яскавіцкі. Кожны сельсавет ганарыцца сваёй гісторыяй і мае свае славутасці.

 

 

 

 

Храм Преподобной Евфросинии Полоцкой в аг. Сковшин
Памятник братьям Цубам в д. Великий Лес Долговского сельского Совета

 

Раённым цэнтрам з'яўляецца горад Салігорск. На тэрыторыі ўсяго раёна пражывае каля 135 тысяч чалавек.

Print Friendly, PDF & Email