Як справы ў Драчаве? Весткi з пярвiчкi
Палескі рэгіянальны патрыятычны праект «За сінявокую, за Беларусь» зноў збірае гасцей. На базе ДУА «Драчаўская базавая школа Салігорскага раёна» праведзена сумесная сустрэча з ветэранамі педагагічнай працы, якія доўгія гады працавалі ў школах вёсак Драчава і Махнавічы.
Сустрэча адбылася вельмі цёплай і шчырай. Гучалі ўспаміны настаўнікаў аб сваёй працы, вучнях, пажаданні маладым.
Для педагогаў-ветэранаў і мясцовага насельніцтва быў падрыхтаваны святочны канцэрт «Мы любім вас!» сумесна з групай «Ваколіца» з вёскі Махнавічы, вучнямі і членамі пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі Драчаўской базавай школы. Вельмі прыемна было пачуць словы падзякі нашых ветэранаў!
Май падарыў нам яшчэ адно свята. Усім жадаем мірнага неба і дабрабыту, новых цікавых сустрэч, жадання тварыць прыгожае, добрае, вечнае!
Старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі
Святлана Міхнавец