«Чыстыя гульні» прайшлі ў Салігорску

«Чыстыя гульні» прайшлі ў Салігорску

На Сцежцы здароўя актыў БРСМ сабраў сёння больш за 70 чалавек для таго, каб паспаборнічаць у добрае надвор’е, а яшчэ прыбраць тэрыторыю лесапаркавай паласы Салігорска.

Удзел у гульнях прынялі 15 каманд ва ўзросце ад 14 да 35 гадоў. Удзельнікі экалагічнага спаборніцтва на час збіралі смецце па тэрыторыі лесапаркавай паласы. А затым раздзялялі сабранае смецце па катэгорыях: папера, шкло і пластык — для далейшай перапрацоўкі.

У выніку ўдзельнікі сабралі 708 кг смецця. А пасля раздзялення, былі вызначаны пераможцы.

Па агульным вазе пераможцамі сталі: 1 месца — удзельнікі з СШ №5, 2 месца — навучэнцы Гімназіі № 2, 3 месца — студэнты Салігорскага педагагічнага каледжа.

Па зборы шкла лепшымі апынуліся: 1 месца — прадстаўнікі СГУПП «ЖКГ«Комплекс », 2 месца — у навучэнцаў Гімназіі № 1, 3 месца дасталася ўдзельнікам ад Трэста«Шахтаспецбуд».

Па зборы шкла і пластыка перамогу атрымалі: 1 месца — усё тыя ж навучэнцы СШ № 5, 2 месца — у хлопцаў з Гімназыі № 1, 3 месца — у прадстаўнікоў СШ № 14.

Добрая ініцыятыва Салігорскай раённай арганізацыі БРСМ спадабалася ўдзельнікам: карысна і весела правесці час у цёплы вясновы дзень — гэта і адпачынак, і клопат пра сваю Малую радзіму.

 

  

 

  

 

 

 

КАТЕГОРИИ
Поделиться