Главная >> Новости Беларуси >> Год малой родины >> ПЕРАД і Пасля: супрацоўнікі ААТ «Старобінскі ТБЗ» далучыліся да агульнага суботніка

ПЕРАД і Пасля: супрацоўнікі ААТ «Старобінскі ТБЗ» далучыліся да агульнага суботніка

$ |

Ужо 20 сакавіка працоўны калектыў пачаў уборку на замацаванай за прадпрыемствам тэрыторыі ў г.п. Старобін. Па фотаздымках да пачатку работ зразумела, што праца мелася быць вялікая (умеюць нашы людзі пакінуць пасля сябе «след»).

 

На сённяшні дзень ачышчана праезная частка дарог прамзоны, пабелены бардзюрныя камяні і дрэвы.

Сумесна з арганізацыямі гарадскога пасёлка супрацоўнікі торфабрыкетнага завода правядуць ўборку састарэлага будынка.

Дарэчы, на першым суботніку прадпрыемства ў рамках месячніка па навядзенні парадку на зямлі, добраўпарадкавання і азелянення тэрыторыі працавалі 20 чалавек і 2 адзінкі тэхнікі.