Суботнікі «крочаць» па раёне: Чырвоная Слабада

Суботнікі «крочаць» па раёне: Чырвоная Слабада

Месячнік па добраўпарадкаванню крочыць па Салігоршчыне. Ужо другую суботу запар жыхары Чырвонаслабодскага сельсавета наводзяць парадак на роднай зямлі

Так, у канцы сакавіка вяскоўцы зрабілі ўборку на асабістых падворках і тэрыторыях мясцовых прадпрыемстваў. У мінулую ж суботу праца кіпела ў в. Вялікі Рожан. Жыхары вескі разам з дэпутатамі сельскага савета, сацыяльнымі работнікамі ДУ «Салігорскі РТЦСАН», Ражанскага сельскага дома культуры і бібліятэкі займаліся навядзеннем парадку на тэрыторыі могілак.

 

 

Праблема, якую вырашалі ўдзельнікі суботніка, ужо знаёмая, мабыць, усім вяскоўцам раёна — пахаванням пагражаюць старыя, засохлыя дрэвы. Высекчы такі сухастой — задача не з лёгкіх, паколькі для гэтага патрэбны спецыяльная тэхніка і навыкі. На гэтыя мэты жыхары в. Вялікі Рожан на чале са старастам І.С. Сачко арганізавалі збор грашовых сродкў і запрасілі спецыялістаў.У выніку старыя, магутныя дрэвы былі спілаваныя і высечаныя, а галінкі і пасечаныя рэшты спаленыя. Дарэчы, у суботніку прынялі ўдзел каля 100 чалавек.

 

Прыкладу жыхароў Вялікага Рожана  рушылі ўслед і ў в. Першамайск. Там таксама абвешчаны збор грошай на высечку старых дрэў на тэрыторыі могілак. У наступную суботу вяскоўцы зоймуцца навядзеннем парадку на грамадзянскіх могілках Чырвонай Слабады, у парках і скверах гарпасёлка.- Я вельмі ўдзячная ўсім маім землякам за такі актыўны і дружны працоўнай пачын, за неабыякавасць да роднай зямлі, — падсумоўвае свой аповяд пра праведзеныя суботнікі старшыня Чырвонаслабодскага сельскага савета Е.Г. Шкурко. — Сімвалічна, што такі грандыёзны аб’ём работ быў выкананы менавіта ў Год малой радзімы. Даказана на справе, што хто радзіму любіць, для таго  ўсе цяжкасці па плячы.

КАТЕГОРИИ
Поделиться