VII Міжнародны фестываль этнакультурных традыцый «Кліч Палесся»
Праграма VII Міжнароднага фестывалю этнакультурных традыцый «Кліч Палесся». Свята адбудзецца 20 жніўня ў Ляскавічах Петрыкаўскага раёна.
Упершыню на фестывалі пройдуць «ЭтнаЗааФэст» і рыцарскі бугурт-фэст. Адбудзецца воднае флайборд-шоу. Будзе таксама працаваць інтэрактыўная пляцоўка «Партызанскі край», прысвечаная Году гістарычнай памяці. Адбудуцца канцэрты фолк-гурта «Зазноба» з расійскай Пензы і пераможцаў першага адкрытага конкурсу «КаверХорШоу».
Госці змогуць наведаць аб’екты туріндустрыі Нацыянальнага парка «Прыпяцкі». У Музеі прыроды за круглым сталом абмяркуюць пытанні развіцця рэгіянальнага турызму ў Беларусі. Галоўныя падзеі запланаваны ў самым прыгожым месцы – на набярэжнай ракі Прыпяць. Пачнецца фестываль у 12 гадзін. Арганізатары падрыхтавалі разнастайную канцэртную праграму, сярод удзельнікаў заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь фальклорны гурт «Купалінка», Беларускі дзяржаўны акадэмічны заслужаны харэаграфічны ансамбль «Харошкі», ансамбль казацкай песні і танца «Маме нравится», калектывы абласной філармоніі, а таксама аматарскія і аўтэнтычныя. Па традыцыі пройдзе міжрэгіянальны конкурс прыгажосці і грацыі «Палеская прыгажуня». У час свята будуць працаваць інтэрактыўныя пляцоўкі, майстар-класы рамеснікаў і майстроў. Адбудзецца прэзентацыя падворкаў раёнаў Прыпяцкага Палесся Гомельшчыны і Берасцейшчыны «Палескі кірмаш». Запланаваны мерапрыемствы для дзяцей, пляцоўка «Самы моцны паляшук», свае творы прадэманструюць пераможцы абласнога пленэра «Ажыўшая даўніна». Госці наведаюць выставы, прысвечаныя паляванню і рыбалоўству, турыстычнаму Палессю. Усе жадаючыя змогут пакатацца на цеплаходзе па Прыпяці і ўзяць напракат лодку.
ДУА «Ляскавіцкая сярэдняя школа» (вул. Камсамольская, 1а)
09.00 – 10.00 – Творчая сустрэча старшыні ГАА ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі» У.М. Гаўрыловіча «Палессе – мая малая Радзіма»
ДПУ «Нацыянальны парк “Прыпяцкі”»
10.30 – 13.00 – Наведванне аб’ектаў туріндустрыі ДПУ «Нацыянальны парк “Прыпяцкі”»
ДПУ «Нацыянальны парк “Прыпяцкі”» «Музей прыроды»
15.00 – 16.30 – Круглы стол па пытаннях развіцця рэгіянальнага турызму ў Рэспубліцы Беларусь
Набярэжная ракі Прыпяць, Галоўная сцэна
12.00 — 13.10 – Урачыстая цырымонія адкрыцця фестывалю
13.10 — 13.20 — тэхнічны перапынак
13.20 – 13.50 – Канцэртная праграма заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь фальклорнай групы «Купалінка» (г. Мінск)
13.50 — 15.40 — Канцэртная праграма аматарскіх калектываў раёнаў Прыпяцкага Палесся Гомельскай і Брэсцкай абласцей, калектываў-гасцей
15.40 — 16.00 — тэхнічны перапынак
16.00 – 16.30 — Канцэрт фальклорнага ансамбля славянскай песні «Збіцень»
ДУ «Гомельская абласная філармонія»
16.30 – 17.00 – Канцэрт Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага заслужанага харэаграфічнага ансамбля «Харошкі» (г. Мінск)
17.00 – 18.00 – Канцэртная праграма ансамбля казацкай песні і танца «Маме нравится» (г. Мінск)
18.00 — 18.30 – Урачыстая цырымонія ўзнагароджвання ўдзельнікаў фестывалю
18.30 — 19.00 — тэхнічны перапынак
19.00 — 20.30 – V Міжрэгіянальны конкурс прыгажосці і грацыі «Палеская Прыгажуня»
20.30 — 20.40 — тэхнічны перапынак
Упершыню! 20.40 — 22.00 – Канцэрт фольк-гурта «Зазноба» (г. Пенза), гала-канцэрт пераможцаў першага адкрытага конкурсу «КаверХорШоу»
Упершыню! 22.00 – Воднае флайборд шоў
22.00 – Святочны феерверк
22.00 — 23.00 – Дыскатэка «Танцуй, Палессе!» з удзелам лепшых калектываў і выканаўцаў Гомельскай вобласці, прадзюсарскага цэнтру ДУ «Гомельская абласная філармонія», удзельнікаў і пераможцаў тэлевізійнага конкурсу «Х-Фактар Беларусь»
Галоўны ўваход на набярэжную ракі Прыпяць
11.00 — 20.00 – Канцэртна-гульнёвая праграма аўтэнтычных калектываў і культарганізатараў «ФолькФэст»
Набярэжная ракі Прыпяць
11.00 — 22.00 – Інтэрактыўныя пляцоўкі з правядзеннем майстар-класаў рамеснікаў і майстроў «Рамесная слабада»
11.00 — 22.00 – Прэзентацыя падворкаў раёнаў Прыпяцкага Палесся Гомельшчыны і Берасцейшчыны «Палескі кірмаш»
Упершыню! 11.00 — 20.00 — ЭтнаЗааФэст
Упершыню! 11.00 – 20.00 — Рыцарскі бугурт-фэст
Упершыню! 11.00 – 20.00 – Інтэрактыўная пляцоўка «Партызанскі край», прысвечаная Году гістарычнай памяці
11.00 – 20.00 – Дзіцячае свята «Палеская вясёлка»
11.00 – 20.00 – Інтэрактыўная выстава «Хлеб майго Палесся»
13.00 – 17.00 – Работа пляцоўкі «Самы моцны паляшук»
11.00 – 20.00 – Выстава работ пераможцаў абласнога конкурсу-пленэру «Ажыўшая даўніна»
11.00 – 20.00 – Выстава «Паляванне і рыбалоўства»
11.00 – 18.00 – Выстава «Турыстычнае Палессе»
11.00 – 20.00 – Конкурс аматараў рыбалоўства «Палеская рыбалка»
11.00 – 18.00 – Катанне на цеплаходзе па рацэ Прыпяць, пракат лодак
10.00 – 23.00 – Работа гандлёвых радоў
Дзіцячая гульнявая пляцоўка
11.00 – 20.00 – Работа атракцыёнаў, арганізацыя забаў і гульняў для дзяцей «Тэрыторыя весялосці»
ДПУ «Нацыянальны парк “Прыпяцкі”» «Музей прыроды»
11.00 – 19.00 – Правядзенне экскурсій па Музею прыроды