Главная >> Новости региона >> У XVI фестывалі “Напеў зямлі маёй” прынялі ўдзел лепшыя аматарскія калектывы сталічнай вобласці

У XVI фестывалі “Напеў зямлі маёй” прынялі ўдзел лепшыя аматарскія калектывы сталічнай вобласці

$ |

У XVI фестывалі народнай творчасці Мінскай вобласці “Напеў зямлі маёй” прынялі ўдзел лепшыя  аматарскія калектывы з усіх рэгіёнаў сталічнай вобласці і горада Жодзіна. 

 

Конкурсныя  праграма насіла назву “Мая зямля – маё каханне”, а нумары, якія ўвайшлі ў яе,  мелі самую разнастайную тэматыку. Многіх гледачоў кранулі прысвечаныя Вялікай Айчыннай вайне праграмы ўзорнага тэатра танца “Пёстрый мир” Бярэзінскай дзіцячай школы мастацтваў, узорнага харавога калектыву “Мара” Мар’інагорскай дзіцячай школы мастацтваў, народнага харэаграфiчнага ансамбля “Кордэс”  Слуцкага гарадскога Дома культуры. Маладыя харызматычныя артысты з Дзяржынска назвалі свой нумар “Усе мы родам з Беларусі” і выйшлі на сцэнну на роліках. Гэта было ўпершыню ў гісторыі фестывалю.

Усе аматарскія калектывы прадэманстравалі высокі ўзровень выканальніцкага мастацтва. Як адзначыў у размове старшыня журы народны артыст Беларусі  Міхаіл Дрынеўскі, ва ўсім, што адбывалася на сцэне, адчувалася вялікая любоў да сваёй Радзімы, гучаў сапраўдны напеў роднай зямлі.

 

Пухавіцкія навіны

Print Friendly, PDF & Email