13.12.2017 Среда 12:34
Предложите новость или расскажите по телефону:

8 (0174)

22-15-93

Апошняя ў мiнулым годзе

18.01.2017 | 12:43 |
6

27 снежня, адбылася апошняя ў мінулым годзе і трыццаць трэцяя па ліку сесія раённага Савета дэпутатаў дваццаць сёмага склікання. Яна праходзіла сумесна з пасяджэннем раённага выканаўчага камітэта. Асноўным пытаннем, якое выносілася на абмеркаванне, было “Аб прагнозе сацыяльна-эканамічнага развіцця Салігоршчыны на 2017 год”. З тым прагнозам пазнаёміла намеснік старшыні райвыканкама па эканоміцы Людміла Цыбулёнак.

Адразу, пэўна, варта адзначыць, што 2016-ты наш раён завяршыў някепска. У шэрагу станоўчых набыткаў – беспрэцэдэнтна высокая колькасць створаных дадатковых рабочых месцаў (каля тысячы) на новых (адкрытых летась) і на існуючых прадпрыемствах, істотнае павелічэнне заработнай платы, рост аб’ёмаў жыллёвага будаўнітва (прагнозны паказчык па году перавыкананы на сорак працэнтаў). Ды і нямала іншага, чым магла б пахваліцца Салігоршчына.

Што ж намячаецца на 2017-ты? Адназначна: спыняцца на дасягнутым наш раён не намераны. Асноўная ж увага, паводле слоў Людмілы Фёдараўны, будзе звернута на тыя галіны, якія складаюць валавы рэгіянальны прадукт Мінскай вобласці (Салігоршчына, дарэчы, дае каля чвэрці ВРП сталічнага рэгіёна). Адна з такіх галін – хімічная прамысловасць. На яе і зроблена асноўная стаўка ў далейшым развіцці ўсяго нашага прамысловага комплексу.

Але не толькі. Рост прамысловай вытворчасці раёна намячаецца таксама забяспечыць за кошт машынабудавання, лёгкай, харчовай і паліўнай прамысловасці. Гэтаму будзе спрыяць мадэрнізацыя дзеючых вытворчасцяў і пошук новых спажыўцоў тавараў з маркай “Made in Салігорск”. Прычым, ставіцца задача значна павялічыць аб’ёмы выпуску тавараў новых, канкурэнтаздольных.

Што датычыцца АПК, то і тут будуць задзейнічаны ўсе рэзервы для павышэння эфектыўнасці. Мяркуецца, што ў 2017-м рост валавай прадукцыі сельскай гаспадаркі складзе 108 працэнтаў. Своеасаблівымі лакаматывамі таго росту стануць мясная і малочная жывёлагадоўля, птушкагадоўля, а ў раслінаводстве – вытворчасць зерневых і зернебабовых культур, цукровых буракоў, насення рапсу. Будзе прадоўжана работа па павышэнні якасці нарыхтаваных травяністых кармоў.

Напружаная дзейнасць чакае ў 2017-м і будаўнічую галіну. Праўда, тут спярша варта было б ліквідаваць даволі дзіўную сітуацыю: сёння салігорскія будаўнікі ўзводзяць такія буйныя аб’екты, як Гарлыкскі горна-абагачальны комплекс у Туркменістане, Петрыкаўскі горна-абагачальны комплекс ААТ “Беларуськалій”, Нежынскі ГАК “Слаўкалія” на Любаншчыне. Прычым, так масава, што часам нельга знайсці рабочыя рукі для будаўніцтва або рэканструкцыі раённых аб’ектаў. Між тым, тыя будаўніча-мантажныя работы, якія выконваюцца нашымі працаўнікамі за межамі Салігоршчыны, у залік нам жа чамусьці не ідуць. А не ідуць, то ўзнікаюць цяжкасці з выкананнем Салігоршчынай адпаведнага паказчыка. Парадокс!

Прагнознага паказчыка па гандлёвым тавараабароце намячаецца дасягнуць за кошт далейшага развіцця інфраструктуры – адкрыцця новых гандлёвых аб’ектаў, правядзення рэканструкцыі існуючых. А таксама за кошт больш поўнага насычэння гандлёвай сеткі рознымі таварамі, на якія маецца попыт пакупнікоў.

Што датычыцца экспарту тавараў і паслуг, то тут, як адзначыла Людміла Цыбулёнак, асноўную ролю выконваюць калійныя ўгнаенні, якія пастаўляе на рынак Беларуская калійная кампанія. Аднак не павінны заставацца ў баку і іншыя арганізацыі. У сувязі з тым работа ўсіх будзе накіравана на павелічэнне адгрузкі і пашырэнне асартыменту прадукцыі ў розныя краіны свету. А дзеля таго неабходна і тавараправодныя сеткі ўдасканальваць, і на міжнародных выставах ды кірмашах актыўней “засвечвацца”. Увогуле ж з улікам штоквартальных заданняў раёну ў 2017-м належыць адправіць на экспарт тавараў на суму не менш за два мільярды долараў ЗША.

Для забеспячэння ж далейшага развіцця экспарту паслуг у такую дзейнасць намячаецца актыўней уцягваць шэраг новых арганізацый. Прыярытэтнымі накірункамі стануць транспартныя, будаўнічыя, медыцынскія, турыстычныя і іншыя дзелавыя паслугі. У выніку прырост па іх экспарце павінен скласці тры працэнты.

У 2017-м раён разлічвае атрымаць не менш пяцісот тысяч долараў ЗША прамых замежных інвестыцый.

На 1 снежня 2016-га на Салігоршчыне эканамічнай дзейнасцю займалася 940 суб’ектаў малога і сярэдняга бізнесу. На іх долю прыпадае дзевяць працэнтаў ад усіх фінансавых паступленняў у бюджэт – на пяць працэнтаў больш, чым у 2015-м. Гэта сведчыць аб тым, што патэнцыял у згаданых суб’ектаў вельмі магутны. На думку Людмілы Фёдараўны, у раёне варта ствараць яшчэ больш спрыяльныя ўмовы для развіцця прыватнай ініцыятывы – стварэння новых суб’ектаў малога і сярэдняга бізнесу. Такім чынам і можна будзе выканаць прагнозны паказчык па арганізацыі амаль дзевяці соцен дадатковых рабочых месцаў.

Што ж, працы наперадзе шмат! І трэба ўжо зараз брацца за яе выкананне з магчымай сур’ёзнасцю і стараннем.

Сесія раённага Савета дэпутатаў і пасяджэнне райвыканкама зацвердзілі таксама бюджэт Салігоршчыны на 2017 год.

Новости мира
12.12.2017 | 15:41 9
Ёлку из 159 автомобилей выстроили в Чите

В Чите на территории аэропорта «Каштак» автолюбители совместно с сотрудниками дорожной полиции выстроили из 159 машин фигуру огромной новогодней ёлки.

 


 

06.12.2017 | 11:29 15
Россию отстранили от участия в Олимпиаде‍

Международным олимпийским комитетом (МОК) было принято решение, согласно которому спортсмены из Российской Федерации смогут принять участие в зимней Олимпиаде-2018 в Южной Корее только под нейтральным флагом.

04.12.2017 | 8:57 6
Германия будет доплачивать мигрантам, чтобы они вернулись домой

Власти ФРГ решили частично отказаться от дорогой процедуры депортации нелегальных мигрантов на родину. Теперь тем, кто добровольно согласен покинуть территорию государства, станут доплачивать 6 тыс. евро.

Оставить комментарий

Image CAPTCHA