17.08.2018 Пятница 06:36
Предложите новость или расскажите по телефону:

8 (0174)

22-15-93

АТТ "Добрыца": будзе i аддача

07.02.2018 | 16:38 |
106

Акцыя “Наш жывёлавод”, якую праводзіць райкам прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплекса, працягваецца. На мінулым тыдні старшыня згаданага райкама Мікалай Ткачык пабываў у адкрытым акцыянерным таварыстве “Добрыца”, дзе заахвоціў загадчыка малочна-таварнага комплекса аграгарадка Зажэвічы Валянціну Леўкавец і загадчыка малочна-таварнай фермы № 2 вёскі Бярозаўка Здзіславу Дзялендзік.


Варта адзначыць, што прыезд у гаспадарку Мікалая Міхайлавіча, якога суправаджаў дырэктар ААТ Іван Сергіеня, стаў падставай для сур’ёзнай гутаркі з персаналам абодвух жывёлагадоўчых аб’ектаў наконт павышэння вытворчасці малака. Падстава ж для такой гутаркі ёсць: летась у “Добрыцы” ад кожнай рагулі атрымалі ў сярэднім па 4368 кілаграмаў сырадою. Гэта ніжэй, чым ў 2016-ым.

 

Зрэшты, нельга не сказаць, што ў ААТ пытанням развіцця жывёлагадоўлі надаецца пільная ўвага. Так, зусім нядаўна тут здалі два памяшканні для ўтрымання рагуль. Адно на ферме - “Зажэвічы-1” – пасля рэканструкцыі (яе здзяйсняла ПМК-79 ААТ “Салігорскводбуд”), якую фінансавала ААТ “Беларуськалій”, бо будынак прыйшоў ў аварыйны стан з-за падземных падпрацовак прадпрыемства.

 

Другое – на тэрыторыі былой свінатаварнай фермы гаспадаркі. Тое памяшканне памерам 21 на 85 метраў “Добрыца” узводзіла гасспосабам, патраціўшы 150 тысяч рублёў уласных сродкаў. У памяшканні намерваюцца размясціць 250 жывёлін. Яшчэ адно будзе здадзена ў бліжэйшы час. Увогуле ж тым справа не абмяжуецца. На гэтым месцы размесцяць яшчэ некалькі памяшканняў, дзе будзе ўтрымлівацца агульным лікам паўтары тысячы галоў маладняку рагуль.

 

Такім чынам гаспадарка, паводле слоў дырэктара, удасканальвае сістэму аднаўлення дойнага статка, што павінна істотна паспрыяць росту вытворчасці малака.

 

Напомнім, што старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Мікалай Ткачык не толькі падводзіць у гаспадарках раёна вынікі работы жывёлаводаў за мінулы год ды заахвочвае лепшых, але i правярае, у якіх умовах працуе персанал ферм, ці ёсць у людзей магчымасць дзе крыху адпачыць, падсілкавацца ды памыцца, ці выдаюць спецвопратку і многае іншае. Дык вось, на жывёлагадоўчых аб’ектах “Добрыцы”, дзе мы пабывалі, са згаданым усё ў парадку.

 

 

 

 

 

 

Фота аўтара.

 

Новости мира
07.08.2018 | 13:14 86
В Египте нашли новую статую Сфинкса

Египетские строители обнаружили удивительную находку. Памятник извлекать из земли на данный момент не решаются. Есть риск того, что он может сильно повредиться или разрушиться.

31.07.2018 | 16:02 21
В Турции откроют для туристов объект наследия Юнеско

Туристы с сентября нынешнего года получат доступ к вратам "Плутониум" ("Врата в ад"), которые находятся на территории античного города Иераполь в турецком Памуккале (провинция Денизли). Об этом сообщает БЕЛТА со ссылкой на агентство Анадолу.

 

26.07.2018 | 20:58 407
Как увидеть самое продолжительное лунное затмение XXI века?

Самое продолжительное в XXI веке лунное затмение можно будет наблюдать 27 июля, пишет БЕЛТА, ссылаясь на The Independent.

 


 

Мы собрали для вас более подробную информацию о предстоящем событии.

 

Оставить комментарий

Image CAPTCHA