17.07.2018 Вторник 01:17
Предложите новость или расскажите по телефону:

8 (0174)

22-15-93

Будзем развiваць турызм

14.02.2017 | 10:21 |
22

АДНА З ТЭМ, ЯКІЯ АБМЯРКОЎВАЛІСЯ НА АПОШНІМ ПАСЯДЖЭННІ РАЁННАГА ВЫКАНАЎЧАГА КАМІТЭТА, БЫЛА ЗВЯЗАНА З РЭАЛІЗАЦЫЯЙ НА САЛІГОРШЧЫНЕ ДЗЯРЖАЎНАЙ ПРАГРАМЫ “БЕЛАРУСЬ ГАСЦІННАЯ”, РАСПРАЦАВАНАЙ ДА 2020 ГОДА. СЯРОД ЗАДАЧ, ШТО НАМЯЧАЕЦЦА ВЫРАШЫЦЬ У РАМКАХ ГЭТАЙ ПРАГРАМЫ НА МЯСЦОВЫМ УЗРОЎНІ, ПАВЕЛІЧЭННЕ ЭКСПАРТУ ТУРЫСТЫЧНЫХ ПАСЛУГ, ПАВЕЛІЧЭННЕ КОЛЬКАСЦІ ТУРЫСТАЎ, ЯКІЯ ПАЖАДАЛІ НАВЕДАЦЬ ТУТЭЙШЫЯ СЛАВУТАСЦІ, ПРАСОЎВАННЕ НАШАГА ТУРЫСТЫЧНАГА ПРАДУКТУ НА ЗНЕШНІ І ЎНУТРАНЫ РЫНКІ.
Канешне, у райвыканкаме, калі меркаваць па выступленні начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму Ігара Цыбулькі, разумеюць, што наш рэгіён у плане развіцця турызму даволі складаны. Па-першае, само геаграфічнае становішча Салігоршчыны: наш раён знаходзіцца ў баку ад асноўных транспартных калідораў. А гэта негатыўна ўплывае на колькасць транзітных турыстаў. Па-другое, на Салігоршчыне няма нейкіх славутых ці брэндавых культурна-гістарычных аб’ектаў (рэшткаў магнацкіх палацаў накшталт радзівілаўскага ў Нясвіжы, рэшткаў старажытных мануфактур і г.д.), якiя б маглi зацiкавiць турыстаў, у тым лiку i замежных.
Па-трэцяе, стаўку можна было б зрабіць на так званы прамысловы турызм – па крайняй меры, менавіта на Салігоршчыне дзейнічае вядомае на ўвесь свет прадпрыемства “Беларуськалій” з падземнымі выпрацоўкамі, дзе пабываць знайшлося б шмат жадаючых. Ды вось праблема: гэтае прадпрыемства – дзеючае, апускаць пад зямлю турыстаў нельга. Нельга, бо будуць замінаць рабоце. Ды і з меркаванняў бяспекі гэта немэтазгодна.
Тым не менш, пэўная работа па развіцці ўязнога турызму на Салігоршчыне вядзецца. Ды і база дзеля гэтага ў нас някепская. У раёне маюцца дзве гасцініцы на 370 месцаў, васямнаццаць аграсядзіб, столькі ж турфірм, дзве турбазы на 90 месцаў, база адпачынку на 12 месцаў, паляўнічы домік на пяць месцаў, больш палтары сотні аб’ектаў харчавання, тры аб’екты прыдарожнага сервісу, амаль дзясятак АЗС. Да таго ж у згаданай сферы ў нас занята 156 чалавек.
Бадай, няма асобага сэнсу пералічваць зробленае. Пагаворым пра тыя асноўныя шляхі, па якіх прапаноўваецца развіваць галіну далей. Аздараўленчы турызм, што “завязаны” на санаторыі ААТ “Беларуськалій” “Бярозка” (пасля рэканструкцыі тут і камфорту прыбавіцца, лячэбнай функцыянальнасці) і на рэспубліканскай бальніцы спелеалячэння. Паляўнічы і рыбалоўны турызм. Чаму б і не?! Лясы ў нас займаюць 42 працэнты ўсёй плошчы раёна, маюцца Салігорскае і Чырвонаслабодскае вадасховішчы, рыбгас “Чырвоная Слабада”. 
Так званы падзейны турызм. Іншымі словамі, калі народ з усіх куткоў краіны і з-за яе межаў прыяджае да нас паўдзельнічаць у якім-небудзь цікавым мерапрыемстве. Прыклады – міжнародны фестываль джазавай музыкі “Jazz Time”, праект “Масква-Салігорск-транзіт” і іншыя. Увогуле тут прастора для творчасці бясконцая. Галоўнае – забяспечыць эфектыўную рэкламу або “раскрутку” і тым мерапрыемствам, што ў нас ужо праводзяцца, і тым, што яшчэ плануюцца.
Зноў жа ў ліку тых асноўных шляхоў згадваюцца прамысловы турызм (экскурсіі па розных мясцовых прадпрыемствах, стварэнне цікавых музеяў гісторыі нашых прамысловых вытворцаў), агра- і экатурызм, спартыўны турызм (паходы выхаднога дня, маршруты для пешых, веласіпедных і іншых падарожжаў па раёне), турызм з гэткім культурна-этнаграфічным ухілам, як праект “Запрашаем на Палессе”, рэалізаваны ў аграгарадку Гоцк. І тут таксама прастора для творчасці шырокая.
Наколькі спраўдзяцца такія разлікі – пакажа час. Але вельмі б хацелася, каб спраўдзіліся!
 

 

Новости мира
09.07.2018 | 16:34 6
Ливни и оползни в Японии: есть жертвы

Число погибших из-за ливней и оползней в Японии достигло 120 человек. Пропавшими без вести числятся более 60 человек. Об этом сообщает ТАСС со ссылкой на агентство "Киодо".

 


 

27.06.2018 | 9:43 38
В США воздушный шар налетел на линию электропередачи

Воздушный шар потерял высоту и соприкоснулся с высоковольтной линией электропередачи во время фестиваля в городе Хауэлл, штат Мичиган. Об этом сообщают американские СМИ. Воздушный шар сразу вспыхнул и продолжил полет как горящий факел.

12.06.2018 | 15:49 64
ЧП на Волге: погибли не менее 10 человек

На Волге частный прогулочный 12-местный катамаран столкнулся с баржей на Волге в 250 м от берега близ грузового порта Ворошиловского района Волгограда вечером 11 июня. В результате происшествия маломерное судно затонуло.

Оставить комментарий

Image CAPTCHA