18.11.2017 Суббота 09:26
Предложите новость или расскажите по телефону:

8 (0174)

22-15-93

На Салігоршчыне стартавала ўборачная кампанія

11.07.2017 | 16:39 |
108

На Салігоршчыне ў панядзелак, 10 ліпеня, стартавала ўборачная кампанія. Яе распачалі адкрытыя акцыянерныя таварыствы “Добрыца” і “Скаўшын”, якія разгарнулі абмалот азімага рапсу. Праз дзён колькі ў згаданую справу ўключацца і іншыя гаспадаркі раёна.

- Усяго ў нас было пасеена 400 гектараў азімага рапсу, - нярвуецца дырэктар ААТ “Добрыца” Іван Сергіеня: на аўторак, калі мы завіталі ў гаспадарку, сіноптыкі паабяцалі дажджы. – З іх 86 гектараў – прапала. Яшчэ вясной, з-за падтапленняў – вымакла. Да ўборкі засталося 314 гектараў. За яе ўзяліся ўчора. Працавала тры камбайны. Абмалацілі 26 гектараў, намалацілі 65 тон рапсавага насення. У межах дваццаці цэнтнераў на круг.

 

 

 

 

Нярвовасць Івана Аляксеевіча можна зразумець. Культура ўжо саспела. Там-сям настолькі, што нават слабы дотык выклікае лопанне стручкоў. Насенне высыпаецца на зямлю. А гэта – страты ўраджаю. Прычым ураджаю, як ужо адзначалася, някепскага. Дождж спыніць абмалот. Тады, калі кожная хвіліна дарагая! Страты ж, відавочна, павялічацца.

…Мы знаходзімся на полі № 2 за ваколіцай аграгарадка Зажэвічы. Тут і размешчаны 80-гектарны ўчастак азімага рапсу. Яго ўбіраюць чатыры камбайны. На адвозцы намалочанага насення задзейнічаны тры аўтамабілі сямейства МАЗ.

- Працуюць экіпажы ў складзе Мікалая Галоўчыка і Аляксандра Будчаніна, Дзмітрыя Марыніча і Уладзіміра Пятровіча, Аляксандра Перапёлкі і Пятра Вайшнаровіча, бацькі ды сына Сяргея і Дзяніса Саковічаў, - каменціруе дырэктар. – Вадзіцелі Анатоль Філіпок, Яўген Ткач і Уладзімір Ермаковіч. Усе хлопцы спраўляюцца з работай, можна сказаць, выдатна. Вельмі стараюцца!

Не ўсе камбайнеры і іх памочнікі з “Добрыцы”. Так, напрыклад, Дзяніс Саковіч уладкаваўся ў Салігорску на чыгунцы. Спецыяльна ўзяў водпуск, каб скласці кампанію бацьку. Аляксандр Будчанін працуе зноў жа ў Салігорску – у “Пасаце”. Але ўжо трэці сезон прыходзіць падчас уборачнай на дапамогу мясцовым аграрыям.

- Хочацца падзякаваць работнікам адкрытага акцыянернага таварыства “Салігорскі райаграсервіс”, - працягвае між тым Іван Сергіеня. – Яны своечасова даставілі ў раён запчасткі для рамонту камбайнаў. Таму нашы ўборачныя агрэгаты і былі поўнасцю гатовымі да пачатку жніва. Што датычыцца паліва, то нам яго хопіць яшчэ на тыдзень.

Усе, хто зараз задзейнічаны на палявых работах, забяспечаны гарачым харчаваннем. Калі ж гаварыць пра грошы, то ў кожнага ёсць магчымасць зарабіць па максімуму. Адсюль, бадай, і тое самае старанне!

- І колькі насення азімага рапсу мяркуеце намалаціць? – цікавімся ў Івана Аляксеевіча.

- Ды многа! Калі, канешне, свае карэктывы ў бок зніжэння ўраджаю не ўнясе нябёсная канцылярыя, - адказвае той. – А наконт збыту… Мы павінны каля 250 тон насення паставіць Слуцкаму КПП – у лік пагашэння авансу, які нам быў выдадзены. Прыстроім і астатняе!

Варта адзначыць, што паралельна ў “Добрыцы” актыўна вядзецца і нарыхтоўка травяністых кармоў. Тут фінішуе другі ўкос траў. А на падыходзе ўжо трэці. Цэнтральнай фігурай на сенажаці з’яўляецца Ігар Гурын, які кіруе кормаўборачным камбайнам New Holland. У адвозцы здрабнёнай зялёнай масы ўдзельнічаюць пяць трактароў.

Што ж, застаецца пажадаць работнікам ААТ “Добрыца” ды і ўсім аграрыям Салігоршчыны багатых намалотаў не толькі азімага рапсу, але і зерневых культур. Няхай ваша праца па вырошчванні азімых і яравых акупіцца, як кажуць, з ліхвой!

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Сяргей КВІТКЕВІЧ

Фота аўтара.

Оставить комментарий

Image CAPTCHA