15.08.2018 Среда 17:48
Предложите новость или расскажите по телефону:

8 (0174)

22-15-93

“Наш жывёлавод”

17.01.2018 | 11:34 |
103

Акцыю пад такой назвай распачаў на мінулым тыдні райкам  прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу. Мэта акцыі – падвесці вынікі дзейнасці жывёлаводаў Салігоршчыны за 2017 год, узнагародзiць лепшых.

 

- Акрамя таго, - тлумачыць старшыня згаданага райкама Мікалай Ткачык, - праверым, у якіх умовах працуюць работнікі ферм, як захоўваюцца на месцах правілы аховы працы, як персанал забяспечаны спецвопраткай, ці мае ён належныя ўмовы, каб крыху адпачыць паміж дойкамі, падсілкавацца, памыцца. Праверым таксама, ці ў парадку на фермах уся патрэбная дакументацыя.

Першай гаспадаркай, куды адправіліся мы, было адкрытае акцыянернае таварыства “Бальшавік-Агра”. А дакладней – малочнатаварны комплекс (вёска Крывічы), дзе ўтрымліваецца тысяча рагуль.

 - Мінулы год мы, лічу, завяршылі някепска, - расказвае начальнік комплексу Наталля Навумчык. – Летась кожная наша кароўка давала ў сярэднім за суткі па 18,7 кілаграма сырадою. За год на кожную рагулю надаілі па 6502 кілаграмы малака.

Варта адзначыць, што тут і штодзённыя прывагі маладняку былі ў 2017-м  даволі высокія – 898 грамаў. На 56 грамаў больш, чым пазалетась. Акрамя таго, захаванасць таго маладняку на комплексе складала 99 працэнтаў. Важкі ўклад у такія вынікі зрабіла і падменны аператар па вырошчванні цялят (ад самых маленькіх!) Ларыса Новік. Яе першай і ўзнагародзіў Мікалай Ткачык прафсаюзнай прэміяй.

Малочна-таварная ферма “Канцавая”, паводле слоў яе загадчыка Вольгі Шарко, таксама спрацавала нядрэнна. У мінулым годзе на МТФ ад кожнай каровы атрымалі ў сярэднім па 5513 кілаграмаў сырадою – за суткі па 15,1 кілаграма малака. Згаданы вынік дасягнуты ў тым ліку і стараннямі даглядчыка жывёлы Анатоля Бакуновіча.

- Анатоль Аляксеевіч - вельмі добрасумленны работнік, - характарызуе падначаленага Вольга Уладзіміраўна. – Ён ужо больш трыццацi гадоў працуе на ферме.

- Амаль з дзяцінства! – уступае ў размову мужчына. – Па крайняй меры, адразу пасля школы. На ферме некалі працавалі і мае бацькі. Работа вельмі падабаецца.

Анатоля Бакуновіча таксама ўзнагародзілі прэміяй.

 

Трэба агаварыцца, што наступная малочнатаварная ферма – “Цэнтральная”, на якой мы пабывалі, адна з самых старых у “Бальшавіку-Агра”. Нездарма яе сёлета намераны рэканструяваць. Пасля, думаецца, і паказчыкі тут пойдуць у рост. Летась жа кожная кароўка МТФ дала ў сярэднім па 4617 кілаграмаў сырадою. За суткі ж тут ад тых каровак надойвалі ў сярэднім па 12,6 кілаграма малака.

На згаданай ферме прэміяй адзначылі аператара машыннага даення рагуль Наталлю Корзун. Нельга не сказаць, што, акрамя Наталлі Анатольеўны, на МТФ працуе слесарам яе муж Міхаіл (некалі і пазнаёміліся на ферме!), а даглядчыкам жывёлы – сын Аляксандр. Такая вось утварылася сямейная дынастыя!

Дарэчы, што датычыцца іншых мэт акцыі, то ў “Бальшавіку-Агра” ўсё больш-менш добра. Па крайняй меры, нейкіх істотных заўваг заатэхнічным начальнікам Мікалай Ткачык не выказаў.

 

 

 

 

 

 

Што ж, так трымаць!

Сяргей КВІТКЕВІЧ

Фота аўтара. 

 

Новости мира
07.08.2018 | 13:14 80
В Египте нашли новую статую Сфинкса

Египетские строители обнаружили удивительную находку. Памятник извлекать из земли на данный момент не решаются. Есть риск того, что он может сильно повредиться или разрушиться.

31.07.2018 | 16:02 21
В Турции откроют для туристов объект наследия Юнеско

Туристы с сентября нынешнего года получат доступ к вратам "Плутониум" ("Врата в ад"), которые находятся на территории античного города Иераполь в турецком Памуккале (провинция Денизли). Об этом сообщает БЕЛТА со ссылкой на агентство Анадолу.

 

26.07.2018 | 20:58 407
Как увидеть самое продолжительное лунное затмение XXI века?

Самое продолжительное в XXI веке лунное затмение можно будет наблюдать 27 июля, пишет БЕЛТА, ссылаясь на The Independent.

 


 

Мы собрали для вас более подробную информацию о предстоящем событии.

 

Оставить комментарий

Image CAPTCHA