17.01.2018 Среда 23:32
Предложите новость или расскажите по телефону:

8 (0174)

22-15-93

Пераможцы “Каляднай зоркі”

11.01.2018 | 9:38 |
22

У Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў і прызёраў XXI Рэспубліканскай выставы-конкурсу дэкаратыўна-прыкладной творчасці навучэнцаў “Калядная зорка”. 

Мэта конкурсу – папулярызацыя дэкаратыўна-прыкладной творчасці, захаванне і развіццё народных традыцый, выяўленне і падтрымка юных талентаў нашай краіны. Арганізатары мерапрыемства – Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, установа адукацыі “Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі”.

У конкурсе ўдзельнічалі навучэнцы ва ўзросце ад 8 да 16 гадоў. Мінскую вобласць на выставе прадстаўлялі 70 лепшых работ, абраных на абласным этапе. Па выніках XXI Рэспубліканскай выставы-конкурсу “Калядная зорка”:

У намінацыі “Калядная зорка” дыпломам ІІІ ступені ўзнагароджаны     Караліна Занская і Сафія Качаноўская - навучэнкі ДУДА “Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі Салігорскага раёна” (педагог Людміла Аляксандраўна Царыкевіч).

У намінацыі “Навагодняя ёлка” дыплом ІІІ ступені  заваявала  Кацярына Бараноўская, навучэнка ДУДА “Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі Салігорскага раёна” (педагог Таццяна Мікалаеўна Кудравец). У намінацыі “Навагодняя паштоўка” дыплом  І ступені -  ў Паўла Кудраўца, навучэнца ДУДА “Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі Салігорскага раёна” (педагог Таццяна Мікалаеўна Кудравец).

У намінацыі “Навагодні персанаж” дыплом ІІІ ступені атрымала Дар’я Падлозная, навучэнка ДУДА “Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі Салігорскага раёна” (педагог Наталля Васільеўна Хадакоўская).

Віншуем пераможцаў і жадаем поспехаў у творчасці!

Оставить комментарий

Image CAPTCHA