19.08.2018 Воскресенье 01:06
Предложите новость или расскажите по телефону:

8 (0174)

22-15-93

Сесія райсавета; грошы на патрэбнае

24.10.2017 | 17:27 |
94

У панядзелак, 23 кастрычніка адбылася 42-я сесія Салігорскага раённага Савета дэпутатаў дваццаць сёмага склікання. Народныя абраннікі разгледзелі некалькі важных для дзейнасці нашага шахцёрскага края пытанняў.


Так, напрыклад, адно з іх было звязана з “перазапускам” змененай Інструкцыі аб куротным зборы. Помніцца, некалі памер згаданага збору (а устанаўленне такога віду плацяжоў у мясцовыя бюджэты з’яўлецца шырокай сусветнай практыкай) выклікаў у салігарчан сапраўдны ажыятаж. Маўляў, вельмі многа. Дэпутаты прыслухаліся да сваіх выбаршчыкаў і палічылі магчымым той памер крыху зменшыць.

 

 

 

 

Дык вось, зараз пункт 4 Інструкцыі гучыць так: “Стаўка курортнага збору ўстанаўліваецца ў памеры ад падатковай базы: адзін працэнт – для грамадзян Рэспублікі Беларусь, пяць працэнтаў – для грамадзян або падданых замежных дзяржаў, асоб без грамадзянства (падданасці)”. Пункт жа 9 будзе дапоўнены абзацам: “грамадзяне Рэспублікі Беларусь, дасягнуўшыя агульнаўстаноўленага пенсійнага ўзросту”.

Варта заўважыць, што гэтае рашэнне, калі пройдзе спецыяльную экспертызу, уступіць у сілу з 1 студзеня 2018 года.

Пасля дэпутаты ўнеслі некаторыя змяненні ў раённы бюджэт, звязаныя з выдзяленнем сродкаў на рэканструкцыю цеплавых сетак, што вядзецца на Салігоршчыне, з будаўніцтвам кацельных на мясцовых відах паліва ў аграгарадку Доўгае і ў гарадскім пасёлку Чырвоная Слабада.

 

 

 

Яшчэ адно змяненне, дакладней, - дапаўненне было ўнесена ў Інвестыцыйную праграму Салігорскага раёна на гэты год у сувязі з неабходнасцю разгортвання і фінансавання (выдаткоўваецца 269 тысяч дэнамінаваных рублёў) работ, звязаных з дыспетчарызацыяй цеплавых пунктаў у шматкватэрных дамах, што знаходзяцца на балансе і тэхнічным абслугоўванні ЖКГ “Комплекс”. 

 

 

 

 

Зрэшты, што гэта ўвогуле такое? Дыспетчарызацыя – устаноўка сучасных сродкаў аўтаматызацыі і праграмнага забеспячэння, якая дазволіць выводзіць інфармацыю пра стан цеплавых пунктаў на пульт дыспетчара. Чым гэта выгадна? Дыспетчарызацыя дазваляе аптымізаваць падачу цяпла канечнаму спажыўцу, рацыянальна яе скарыстоўваць, знізіць страты, павысіць упраўляемасць цепласетак. Акрамя таго, у работнікаў камунальнай службы з’явіцца магчымасць аператыўнага рэагавання на аварыйныя і прадаварыйныя сітуацыі, адпадзе патрэба рэгулярнага наведвання цеплапунктаў (людзей можна будзе заняць іншай справай).

 

 

 

 

 

 

 

 

 

  

 

 

 

 

 

 

Што ні кажы, а рэч вельмі карысная. Правесці дыспетчарызацыю мяркуецца ўжо да канца года.

Потым дэпутаты райсавета ўнеслі пэўныя карэктывы ў комплекс мерапрыемстваў, што забяспечаць рэалізацыю да 2020 года падпраграм Дзяржаўнай праграмы “Камфортнае жыллё і спрыяльнае асяроддзе”.

 

Фота аўтара.

 

Новости мира
07.08.2018 | 13:14 99
В Египте нашли новую статую Сфинкса

Египетские строители обнаружили удивительную находку. Памятник извлекать из земли на данный момент не решаются. Есть риск того, что он может сильно повредиться или разрушиться.

31.07.2018 | 16:02 22
В Турции откроют для туристов объект наследия Юнеско

Туристы с сентября нынешнего года получат доступ к вратам "Плутониум" ("Врата в ад"), которые находятся на территории античного города Иераполь в турецком Памуккале (провинция Денизли). Об этом сообщает БЕЛТА со ссылкой на агентство Анадолу.

 

26.07.2018 | 20:58 408
Как увидеть самое продолжительное лунное затмение XXI века?

Самое продолжительное в XXI веке лунное затмение можно будет наблюдать 27 июля, пишет БЕЛТА, ссылаясь на The Independent.

 


 

Мы собрали для вас более подробную информацию о предстоящем событии.

 

Оставить комментарий

Image CAPTCHA