25.04.2017 Вторник 19:25
Предложите новость или расскажите по телефону:

8 (0174)

22-03-52

Сяўба набірае ход

05.04.2017 | 14:40 |
48

На Салігоршчыне распачалася сяўба яравых культур. Варта адзначыць, што сёлета мясцовым аграрыям належыць загарнуць у раллю насенне зерневых і зернебабовых культур на плошчы ў амаль чатырнаццаць тысяч гектараў. Увогуле ж яравы клін павінен скласці ў раёне звыш сарака дзвюх тысяч гектараў.


Масавай сяўбу, пэўна, пакуль не на завеш, хаця ў згаданую работу ўключыліся ўсе гаспадаркі Салігоршчыны. Асноўная прычына таму - пераўвільготненая глеба: нядаўнія дажджы пастараліся. На большасці ўчасткаў тэхніка яшчэ не пройдзе. Таму для загортвання ў раллю насення выбіраюць тыя палі, якія ўжо паспелі падсохнуць.

Дык вось, па стане на аўторак, 4 красаві-ка, яравымі культурамі было занята амаль пяць тысяч гектараў. Канкрэтна яравымі зерневымі і зернебабовымі – каля дзвюх з паловай тысяч гектараў. Што тычыцца каласавых, то нашы аграрыі перавагу аддавалі сяўбе трыцікале і ячменю. Акрамя каласавых, актыўна загортваецца ў раллю насенне аднагадовых культур, якія хутка пойдуць на падкормку жывёлы або крыху пазней будуць закладзены ў сянажныя траншэі.

З першых дзён пасяўной кампаніі лідэрства ў гэтай справе захапілі тры гаспадаркі – сельгасфіліял ААТ “Салігорскі райаграсервіс”, ААТ “Старобінскі” і ААТ “Бальшавік-Агра”, дзе па стане на той жа аўторак было занята адпаведна 19, 17 і 15 працэнтаў плошчаў, адведзеных пад яравыя. Някепска таксама спраўляюцца са згаданай работай ААТ “Вікторыя-Агра”, ААТ “Добрыца”, ААТ “БелСлуч”.

Сям-там карэспандэнт “Шахцёра” пабываў разам са старшынёй райкама прафсаюза работнікаў АПК Мікалаем Ткачыкам. Так, напрыклад, начальнік вытворчага ўчастка ААТ “Бальшавік-Агра” Міхаіл Рыдзецкі патлумачыў, што зараз на палях гаспадаркі за-дзейнічаны два камбінаваныя пасяўныя агрэгаты. Гэтага пакуль дастаткова. Акрамя аднагадовых культур, тут актыўна сеюць ячмень, на які, калі мець на ўвазе толькі яравыя каласавыя, і робіцца асноўная стаўка.

Галоўны аграном сельгасфіліяла ААТ “Салігорскі райаграсервіс” Міхаіл Серавокі паскардзіўся на веснавыя падманы:

- Нібыта і глеба на полі ўжо сухая, а пусціш трактар – дзе-небудзь ды і загрузне! І так, бывае, некалькі разоў на дзень. Зараз на палях шчыруе пара камбінаваных пасяўных агрэгатаў. Зерневымі і зернебабовымі культурамі намецілі заняць пад 780 гектараў. Увесь жа яравы клін будзе амаль тры з паловай тысячы гектараў.

Варта адзначыць, што ва ўсіх гаспадарках дакладна адладжана сістэма матывацыі для якаснай работы ўдзельнікаў кампаніі, яны забяспечваюцца гарачым харчаваннем, спецвопраткай. А тых удзельнікаў нямала. Бо толькі сяўбой аграрыі не абмяжоўваюцца: і падкормліваюць мінеральнымі ўгнаеннямі азімыя культуры, і ўносяць арганіку пад яравыя, і ворывам глебы займаюцца, і яе культывацыяй.

Ды ўсё не пералічыш! З кожным пагодным днём (а веснавы дзень, як вядома, год корміць) тэмп палявых работ будзе ўзрастаць.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Фота аўтара.

 

 

Оставить комментарий

Image CAPTCHA