Дзелімся «Напевамі зямлі маёй» – выбіраем лепшыя аматарскія калектывы Міншчыны
4 снежня ў Мар’інай Горцы віталі ўдзельнікаў і гасцей ХVІІ абласнога фестывалю народнай творчасці «Напеў зямлі маёй».
У конкурснай праграме бралі ўдзел аматарскія калектывы з 23 рэгіёнаў Міншчыны.
Згодна з патрабаваннямі фестывалю, канкурсанты выконвалі на сцэне творчыя нумары. У ходзе выступленняў удзельнікі дэманстравалі свой талент і прафесіяналізм. А лепшага з лепшых вызначала журы, якое ўзначаліў заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь, дырыжор Нацыянальнага акадэмічнага аркестра народных інструментаў Рэспублікі Беларусь імя І. Жыновіча, дацэнт кафедры духавой музыкі ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў», кавалер ордэна Францыска Скарыны, прафесар Аляксандр Крамко.
Пераможцы фестывалю атрымалі каштоўныя прызы і масу станоўчых эмоцый.
Падарункі для творчых калектываў Міншчыны падрыхтавала і інфармацыйнае агенцтва «Мінская праўда». А выбраць уладальніка тытула «Прыз глядацкіх сімпатый» прапануем нашым чытачам падчас анлайн-галасавання на сайце.
Аддаць голас за выступленне, якое найбольш кранула і прыйшлося даспадобы, а таксама атрымаць асалоду ад творчых знаходак землякоў, можна будзе з 8 па 12 снежня. Вынікі падвядзём 13 снежня і запросім пераможцаў на ўрачыстае ўзнагароджанне.
Пераходзіце па спасылцы і галасуйце за Салігорскі раён — Дзелімся «Напевамі зямлі маёй» – выбіраем лепшыя аматарскія калектывы Міншчыны — Минская правда — белорусский новостной портал (mlyn.by)