Главная >> Общество >> Дзень роднай мовы ў гімназіі № 1

Дзень роднай мовы ў гімназіі № 1

$ |

21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Да ініцыятывы далучылася і гімназія № 1 г. Салігорска. Сумеснае мерапрыемства правялі Мінскі абласны камітэт ГА “БРСМ” , адміністрацыя ўстановы адукацыі і навучэнцы. Госці і вучні гімназіі на стэндзе запісвалі словы на беларускай мове, якія найбольш падабаюцца, у аўдыторыі 9-11 класы правялі сустрэчу з прадстаўнікамі ГА “БРСМ”.

 

 

 

 

 

Мерапрыемства, прысвечаннае Міжнароднаму дню роднай мовы і Году малой Радзімы, атрымалася нефармальным і пазнавальным. Мэты і задачы – папулярызацыя беларускай мовы, культуры, традыцый, патрыятычнае выхаванне моладзі. Ідэя сустрэч у форме гульні-віктарыны не новая, але ж вельмі дзейсная і цікавая для школьнікаў. У якасці вядучага і дакладчыка выступіў першы сакратар Мінскага абласнога камітэта “БРСМ” Кірыл Шык, таксама прысутнічаў і першы сакратар Салігорскага раённага камітэта ГА “БРСМ” Арцём Жаўнерык. Гісторыя, культура, мастацтва, эканамічнае становішча Рэспублікі Беларусь – на пытанні віктарыны гімназісты адказвалі хутка і правільна. Лепшым і самым актыўным удзельнікам віктарыны былі ўручаны памятныя падарункі.

 

 

 

 

“Цудоўныя дзеці. Добрыя, адукаваныя, культурныя, ведаюць гісторыю, цікавяцца ўсімі аспектамі не толькі гістарычных, але і культурных, эканамічных пластоў. Я лічу, что яны патрыятычна накіраваныя”, - так падвёў вынікі сустрэчы з навучэнцамі гімназіі Кірыл Шык.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Print Friendly, PDF & Email