Эстафета агню «Полымя міру» ва ўсю крочыць па нашай краіне. 11 чэрвеня яго прыме Салігорск

Эстафета агню «Полымя міру» ва ўсю крочыць па нашай краіне. 11 чэрвеня яго прыме Салігорск

Сустрэнуць «Полымя міру» ў в. Вялікі лес, затым спусцяць яго ў спелеалячэбніцу, падымуць на салігорскія тэрыконы 1 РУ, наведаюць спартыўна-відовішчны комплекс і ўрачыста пранясуць з 18.00 па вуліцах К. Заслонава, Міра, Казлова да Цэнтральнай плошчы Салігорска.

— Яркае мерапрыемства ў Салігорску будзе праведзена з захаваннем усіх правіл бяспекі і грамадскага парадку, — пракаментаваў для нас намеснік начальніка РАУС — начальнік міліцыі грамадскай бяспекі Сяргей Салавей. —

На час мерапрыемства будзе перакрыты рух па вуліцах Заслонава, Міра, а таксама частка вуліцы Леніна (на ўчастку ад вул. Заслонава да вул. Чыгуначнай) з 16.00 да 19.00.

Хачу таксама нагадаць Салігорцы, што ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь № 114-З «Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь» пры правядзеньні масавых мерапрыемстваў грамадзяне абавязаны прытрымлівацца грамадскага парадку і выконваць усе законныя патрабаванні арганізатараў сустрэчы факеланосцаў, супрацоўнікаў органаў унутраных спраў i прадстаўнiкоў грамадскасцi, выконваюць абавязкi па ахове грамадскага парадку. У мэтах бяспекі, супрацоўнікамі міліцыі будзе ажыццяўляцца дагляд грамадзян, якія прыйшлі на мерапрыемства. Пры гэтым дагляду падлягаюць усе грамадзяне.

КАТЕГОРИИ
Поделиться