На суботніку старобінцы пастараліся на славу!

На суботніку старобінцы пастараліся на славу!

Суботняя раніца 6 красавіка ў гарадскім пасёлку Старобін пачалася з вялікага ажыўлення на ўсіх яго вуліцах і прылеглых тэрыторый. Клопат пра сваю малую радзіму для старобінцаў не пусты гук, а таму яны ахвотна адгукнуліся на заклік мясцовай улады зрабіць свой любімы край яшчэ больш прыгожым.

 

 

На суботнік выйшлі ўсе прадпрыемствы Старобіншчыны і вынік праведзенай імі працы сапраўды ўражвае. Пасля дбайнай уборкі могілкі вёскі Паварчыцы  радуюць чысцінёй. Ліквідавана несанкцыянаваная звалка (у бок дамбы) — торфабрыкетны завод вывез каля чатырох прычэпаў смецця. Новенькай фарбай фарсіць плот ля Дома дзіцячай творчасці, а персанал мясцовай бальніцы добра папрацаваў, наводзячы парадак на вуліцы Бальнічнай. Работнікі ЖЭС №7 вывезлі смецце з кантэйнерных стаянак, а работнікі сельвыканкама абнавілі свежай фарбай бардзюры і плот. Мясцовае насельніцтва было занята на ўборцы сваіх падворкаў: хтосьці фарбаваў дом, а хтосьці мяняў агароджу на вуліцы Красназнамённай.

 

 

  Па словах старшыні Старобінскага сельсавета Алы Якаўлевай, асноўны фронт работ прыйшоўся на вуліцу Энтузіястаў, дзе жывуць вельмі ініцыятыўныя і працавітыя людзі, большасць з якіх — шматдзетныя сем’і. Не сакрэт, што рэспубліканская траса (ЭР-23) адрозніваецца інтэнсіўным рухам, а значыць, загазаванасцю. Выправіць становішча дапамог так званы ахоўны экран з маладых сосен і іншых дрэў, на пасадку якіх выйшлі не толькі дарослыя, але і дзеці. Не засталіся ў баку і мясцовыя дэпутаты, а таксама дэпутат раённага Савета дэпутатаў Антон Раманоўскі і дэпутат абласнога Савета — Алег Шчэрбаў. Агульнымі намаганнямі пасаджана каля 1 280 (!) дрэў.

 

КАТЕГОРИИ
Поделиться