Віншаванне са стагоддзем Салігорскага раёна ад старшыні Салігорскага раённага Савета дэпутатаў
Паважаныя жыхары шахцёрскага краю! Землякі!
Сардэчна віншую вас са стагоддзем Салігорскага раёна!
Сто гадоў для гістарычнага шляху нашага краю — тэрмін невялiкі, але ж ён атрымаўся яскравым! Мянялася тэрыторыя раёна, яго эканамічнае i сацыяльна-культурнае развіццё, але нязменным заўсёды заставалася адно — адносіны людзей да свайго роднага краю. Салігоршчына для ўсіх нас — не проста месца жыхарства, гэта наша радзiма, якая аб’ядноўвае людскія лёсы, характары, пакаленні ў адзінае цэлае.
За гады свайго існавання наш раён дасягнуў каласальных поспехаў. Сёння гэта найбуйнейшы прамысловы цэнтр Беларусі. I не толькі шахтамі вядома Салігоршчына. Ва ўсёй краіне ведаюць прадстаўнікоў нашай будаўнічай галіны, вялікім попытам карыстаецца прадукцыя салігорскіх легкапрамыслоўцаў. Мы ганарымся і сваімі аграрыямі. А яшчэ Салігоршчына — радзіма многіх знакамітых людзей, сярод якіх Героі Савецкага Саюза Аляксандр Жук і Васіль Корж, народная артыстка СССР Галіна Макарава i шмат iншых.
Лепшы паказчык развіцця шахцёрскага краю — гэта тое, што нашы населеныя пункты не стаяць на месцы — становяцца прыгажэй кожны дзень. Школы і дзіцячыя сады, дамы культуры і спортпляцоўкі, абсталяваныя месцы адпачынку — усё гэта гаворыць аб тым, што ў Салігорскім раёне камфортна жыць, гадаваць дзяцей, вучыцца і працаваць.
Дарагія сябры! Сардэчна дзякую вам — ад таленавітай моладзі да актыўных ветэранаў — за ўклад у развіццё нашага краю, за працавітасць і стойкасць у пераадоленні перашкод, за імкненне да новых гарызонтаў і жаданне ўпрыгожваць сваю малую радзiму! Няхай ніколі не перапыніцца на Салігоршчыне сувязь часоў, няхай наступныя пакаленні будуць вартыя памяці продкаў і ганарацца спадчынай.
Жадаю нашаму раёну-юбіляру новых поспехаў і росквіту, шмат яркіх падзей! Моцнага здароўя жыхарам, дабрабыту, міру і дабра кожнаму дому!
Старшыня Салігорскага раённага Савета дэпутатаў А.В. Калеева