Краіна, дзе мы нарадзіліся

Краіна, дзе мы нарадзіліся

У кожнага з нас краіна, дзе мы нарадзіліся, выклікае самыя цёплыя пачуцці. Беларусь – вольная і моцная краіна, якая славіцца сваёй культурай, гісторыяй, прыродай. Члены аб’яднання па інтарэсах «Вандроўнік» ДУА «Новапалеская сярэдняя школа Салігорскага раёна» наведалі сельскую бібліятэку.


Бібліятэкарам Чорнай Нінай Уладзіміраўнай былі падрыхтаваны і праведзены краязнаўчыя веб-квесты «Ганаруся табой, мая Беларусь!» і «Гарады Беларусі», якія садзейнічалі павышэнню цікавасці гурткоўцаў да гістарычнага мінулага беларускага народа і сучаснага жыцця краіны. Гульні былі падзелены на некалькі тэматычных раздзелаў: «Усё ведай пра Беларусь», «Пазнай слова», «Беларусь літаратурная», «Беларусь на карце», «Гісторыя пасёлка».


У раздзеле «Усё ведай пра Беларусь» прынялі актыўны ўдзел у віктарыне, складанні крыжаванак.
«Пазнай слова» – пераклад беларускіх слоў на рускую мову.
«Беларусь літаратурная» – шукалі канцоўкі прыказак.
Найбольшую цікавасць выклікаў раздзел «Беларусь на карце», тут патрэбна было знайсці горад на карце і расказаць пра яго славутасці.


У раздзеле «Гісторыя пасёлка» – назваць важныя даты і падзеі пасёлка, знакамітых людзей і іх дасягненні.
Дзеці прадэманстравалі свае веды, атрыманыя на уроках і здабытыя пад час экскурсійных паездак.
У час мерапрыемства здзейснілі завочнае падарожжа па нашай краіне – паглядзелі відэаролік «Культурная спадчына Беларусі».
Гурткоўцы былі вельмі актыўныя ў час выканання заданняў, даведаліся шмат цікавых фактаў пра Беларусь, а таксама ўразілі глыбінёй ведаў. Дзякуем Ніне Уладзіміраўне за незабыўную і карысную сустрэчу.
Усе прысутныя прыйшлі да высновы, што кожны чалавек павінен ганарыцца сваёй Радзімай, старацца прынесці карысць, каб наша мірная, незалежная краіна стала яшчэ прыгажэй.


Педагог дадатковай адукацыі С.В.Радзько

 

КАТЕГОРИИ
Поделиться