Квэст-гульня і абед з нацыянальных страў: дзень роднай мовы прайшоў у Драчаўскай школе Салігорскага раёна
21 лютага навучэнцы ДУА "Драчаўская базавая школа Салігорскага раёна" ў рамках святкавання Міжнароднага дня роднай мовы прынялі ўдзел у квэст-гульні "Я ведаю родную мову".
Гульня атрымалася цікавай і захапляльнай. Вучні чыталі вершы на памяць, адгадвалі загадкі, спявалі песні.
Напрыканцы гульні ўдзельнікаў чакаў смачны абед з беларускіх нацыянальных страў.
Для вучняў 5-9 класаў была праведзена гульня - падарожжа "Адкрываю нанова беларускае роднае слова". На кожным прыпынку навучэнцы атрымоўвалі самыя розныя заданні: перакладалі словы і выразы, тлумачылі значэнне слоў, разгадвалі крыжаванкі. Складалі ўласныя вершы, малявалі малюнкі, у якіх выказвалі сваю любоў да матчынай мовы. Настрой быў цудоўны.
Беражыце нашу родную мову, размаўляйце на ёй штодзень! Не забывайце сваіх вытокаў!
Популярные новости


