Можна ці Жыць Здорава? На пытанні адказаў форум «Адно сэрца»
Калі варта заняцца пытаннямі здароўя? Адказ просты — прама цяпер. Не варта чакаць відавочных балючых прызнакаў, бо любое захворванне прасцей папярэдзіць. Аб гэтым і многім іншым ішла размова 6 красавіка на форуме-фестывалі «Адно сэрца». Арганізатары разнапланавага мерапрыемства выбралі пляцоўку — Палац культуры г. Салігорска, дзе з выгодай размясціліся ўдзельнікі і госці форуму. Сустрэча была прымеркаваная Міжнароднаму дню здароўя і святу Благавешчання.
Форум-фестываль «Адно сэрца» праводзіўся рамках ініцыятывы «Жыць Здорава» праекта «Прафілактыка неінфекцыйных захворванняў, прасоўванне здаровага ладу жыцця і падтрымка мадэрнізацыі сістэмы аховы здароўя ў Рэспубліцы Беларусь» (БЕЛМЕД), што фінансуецца Еўрапейскім Саюзам і рэалізуецца ПРААН, СААЗ, ЮНІСЕФ і ЮНФПА ў супрацоўніцтве з Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь. Аўтарамі ініцыятывы выступаюць Слуцка-Салігорская епархія і кафедральны сабор Раства Хрыстова г.Салігорска.
З гэтага мерапрыемства пачаўся афіцыйны набор удзельнікаў ініцыятывы «Жыць Здорава». Нагадаем, што ў праекце возьмуць удзел 200 салігарчан ва ўзросце 18 гадоў і старэй, якія маюць рызык развіцця неінфекцыйных захворванняў сардэчна-сасудзістай сістэмы. Пілотная група апрабуе новы механізм прафілактыкі. І калі вынікі будуць станоўчымі, вопыт ўвядуць у іншых рэгіёнах нашай Рэспублікі. Вы яшчэ можаце стаць удзельнікамі доўгатэрміновага праекта, запоўніўшы заяўку на сайце жыць.сабор.бел ці адправіўшы куратару ініцыятывы Паўлу Сяргееву па адрасе pavel.@dobr.by.
Форум «Адно сэрца» дазволіў шырэй асвятліць мэты і задачы ініцыятывы «Жыць Здорава». Салігорцы пакідалі анкеты з заяўкамі для ўдзелу, а таксама прымалі актыўны ўдзел у працы розных секцый. Здаровае харчаванне, выстава сучасных тэхналогій і паслуг, звязаных з прафілактыкай здаровага ладу жыцця, трэнінгі і майстар-класы, кансультацыі спецыялістаў-медыкаў, дэгустацыі прадуктаў здаровага харчавання – і многае іншае.
Форум наведалі прадстаўнікі раённай улады і духавенства. З уступным словам да ўдзельнікаў мерапрыемства звярнуліся старшыня Салігорскага раённага Савета дэпутатаў Ала Калеева, епіскап Слуцкі і Салігорскі Антоній, начальнік галоўнага упраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мінскага аблвыканкама Таццяна Хмель і кіраўнік праекта БЕЛМЕД Алег Дубовік.
Партнёрамі ініцыятывы выступілі прадстаўнікі Салігорскага раённага выканаўчага камітэта, цэнтральная раённая бальніца Салігорска і ўрачы-тэрапеўты і работнікі даўрачэбнага кабінета медыцынскіх устаноў Салігорска, РГА «Белая Русь», РГА «БРСМ», РГА «Чырвоны Крыж», Салігорскі занальны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі, прыход кафедральнага сабора Раства Хрыстова, фітнес-трэнеры дзяржаўных і прыватных спартыўных і аздараўленчых устаноў Салігорска (СЗК і ФАК г. Салігорска, Overhot, Lady’sfit, HaritaFitness).