Першыя грошы-дзе і як можна зарабіць Салігорскім навучэнцам
На летніх вакацыях можна не толькі адпачыць, але і трохі зарабіць. Тэрытарыяльны штаб студэнцкіх атрадаў Салігорскага райкама ГА «БРСМ» запісваў жадаючых у студэнцкія працоўныя атрады з лютага 2019 года. Як распавяла сакратар першаснай арганізацыі «БРСМ» Салігорскага дзяржаўнага каледжа Алёна Жовнерык, у РК «БРСМ» маглі звяртацца хлопцы ва ўзросце ад 14 гадоў. Студатрады размяркоўваліся па арганізацыям і прадпрыемствам раёна. Навучэнцы працуюць у СГУПП «ЖКГ «Комплекс», ТАА «Радуга «Свет», ААТ «Будтрэст № 3 Ордэна Кастрычніцкай рэвалюцыі», ДОЛ «Журавушка» і «Дубрава», Салігорскі Райаграсэрвіс і інш.
Напрыклад, студэнцкі будаўнічы атрад «Граніт» Салігорскага дзяржаўнага каледжа (17 чалавек) працуе на аб’екце ААТ «Беларуськалій» на рэканструкцыі санаторыя «Бярозка» (3-я чарга). Будаўнічы атрад набраны з хлопцаў, якім споўнілася 16 гадоў. На аб’екце яны будуць працаваць цэлы месяц-з 1 па 31 ліпеня. Працоўны дзень доўжыцца 8 гадзін з 8.00 да 16.00 з перапынкам на абед.
Як паведаміў начальнік участка СУ-137 Аляксандр Хаустович, хлопцы выконваюць тынкавыя і абліцавальныя віды работ, а таксама дапамагаюць у сцяжцы падлогі. Размеркаваны па звёнам — 2-4 чалавека. Вядома, хлопцы ў першы раз працуюць на будоўлі, але ім аказваюць падтрымку і дапамогу вопытныя работнікі СУ-137. Цэментава-пяшчаная сцяжка, фуговка пліткі , зацірка тынкавага пласта, — усе працы кантралююцца брыгадзірамі.