Прыемныя сюрпрызы для маладых бацькоў ад Салігорскага ЗАГСа у Міжнародны дзень сям’і
Міжнародны дзень сям’і — гэта свята не засталося незаўважаным з боку супрацоўнікаў аддзела ЗАГС Салігорскага райвыканкаму.
Каб надаць гэтай даце асаблівую ўрачыстасць, работнікі ЗАГСа віншавалі бацькоў, якія ў гэты дзень звярнуліся ў аддзел для рэгістрацыі нараджэння дзяцей і уручалі новаспечаным маці і татам памятныя адрасы і вокладкі для пасведчанняў аб нараджэнні з дзяржаўнай сімволікай.
Усяго, па словах начальніка аддзела ЗАГС Салігорскага райвыканкама Вольгі Ліхадзіеўскай, у Міжнародны дзень сям’і ў Салігорску было зарэгістравана 7 нованароджаных — 6 хлопчыкаў і 1 дзяўчынка. Падзялілася суразмоўніца нашага выдання і тым, якія імёны былі абраныя для малянят: Сямён, Мацвей, Аляксей, Раман, Максім, Даніла і Вераніка.
Усяго з пачатку гэтага года ў аддзеле ЗАГС Салігорскага райвыканкама зарэгістравана 540 нованароджаных.