Сёння адбудзецца дабрачынны канцэрт групы «Gypsy Jack». Сабраныя сродкі будуць перададзеныя сям’і Мікіты Шалаева

Сёння адбудзецца дабрачынны канцэрт групы «Gypsy Jack». Сабраныя сродкі будуць перададзеныя сям’і Мікіты Шалаева

Многія салігорцы ведаюць аб трагічнай гісторыі Мікіты Шалаева. Некалькі гадоў таму хлопчык цяжка пацярпеў, патрапіўшы пад колы аўтамабіля. Мікіта і яго блізкія не адчайваюцца, робяць усё магчымае, каб хлопчык зноў стаў на ногі. Але рэабілітацыя патрабуе вялікіх фінансавых сродкаў. Музыканты рок-групы «Gypsy Jack» вырашылі аказаць падтрымку сям’і Мікіты Шалаева. І сёння выступяць у дыска-пабе «рэтра » (летняя тэраса). Пачатак у 20.00. Канцэрт бясплатны, але падчас выступу можна аказаць фінансавую дапамогу Мікіту. Прыходзьце на вечар выдатнай музыкі і дапамажыце ажыццявіць мару Мікіты — ён вельмі хоча зноў хадзіць самастойна.

Для даведкі: рок-гурт «Gypsy Jack» не першы раз выступае ў Салігорску. Музыкі адпрацавалі паўнавартасную праграму на Дні горада ў 2018 годзе. У рэпертуары-каверы на вядомыя песні, а таксама арыгінальныя кампазіцыі. Аляксандр Дзялянка (адзін з удзельнікаў групы) родам з Салігорска.

КАТЕГОРИИ
Поделиться