Як паведамілі ў аддзеле занятасці насельніцтва ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Салігорскага райвыканкама міні-кірмаш вакансій пройдзе ў Салігорску 15 жніўня 2019 года.
Грамадзяне, якіх цікавіць тэма працаўладкавання, змогуць атрымаць інфармацыю аб свабодных працоўных месцах, умовах і ўзроўні аплаты працы, а таксама пракансультавацца па пытаннях занятасці, перанавучання і атрымання субсідый на арганізацыю ўласнай справы.
Міні-кірмаш вакансій пройдзе ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Салігорскага райвыканкама па адрасе: вул. Маладзёжная, 9. Час правядзення-з 10.00 да 12.00.
Популярные новости


