Калектыў Салігорскай раённай цэнтральнай бібліятэкі зноў радуе сваімі высокімі дасягненнямі. У гэты раз ён перамог у XХVII рэспубліканскім конкурсе «Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры».
Як паведамляецца на сайце Салігорскай раённай цэнтральнай бібліятэкі, усе супрацоўнікі вельмі стараліся, каб падаць матэрыял арыгінальна і цікава, уклалі шмат працы, душэўнага цяпла.
Што ж, іх надзеі цалкам апраўдаліся. У намінацыі» «За навацыі ў галіне бібліятэчнай справы» калектыву прысуджана першая прэмія.
Віншуем калектыў з заслужанай перамогай і жадаем новых дасягненняў!
Популярные новости


