
Інспектары выявілі больш за сто парушэнняў
За студзень-жнівень 2019 года работнікамі Салігорскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету выяўлена 121 парушэнне прыродаахоўнага заканадаўства. З іх:
- парушэнняў правілаў вядзення рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства – 41;
- парушэнняў правілаў вядзення паляўнічай гаспадаркі і палявання – 5;
- парушэнняў правілаў лесакарыстання – 65;
- іншых парушэнняў – 10.
- Канфіскавана 160 сетак, агульнай даўжынёй 7 кіламетраў 750 метраў, а таксама 30 забароненых прылад рыбалоўства. Канфіскаваны, здадзены, залічаны, знішчаны 61 кілаграм незаконна здабытай рыбы.
- Канфіскавана 6 адзінак агнястрэльнай зброі, з іх 4 незарэгістраваныя.
- Канфіскавана іншых прылад палявання – 5.
- Выяўлена 86 метраў кубічных незаконных парубак дрэў.
Мікалай НОВІК, намеснік начальніка Салігорскай МРІ АЖіРС
КАТЕГОРИИ Чалавек і закон


