Меры бяспекі на вясновай рыбалцы

Меры бяспекі на вясновай рыбалцы

Рыбалка – выдатны від актыўнага адпачынку. Але пра тое, што на рыбалцы чалавека з вудай пільнуюць рознага роду небяспекі, задумваюцца нямногія. А між тым, любы вадаём, нават даўно знаёмы, з’яўляецца ў нейкай меры месцам пэўнай рызыкі. Таму кожнаму аматару рыбнай лоўлі тут неабходная пастаянная ўвага і захаванне мер бяспекі.


Каб папярэдзіць няшчасныя выпадкі на вадзе, работнікі Салігорскага гаррайаддзела па надзвычайных сітуацыях сумесна з прадстаўнікамі Таварыства ратавання на водах праводзяць прафілактычныя рэйды па Салігорскім вадасховішчы. У рэйд адправіўся і карэспандэнт газеты «Шахцёр».

«Варта ўважліва запомніць, што вясенні лёд у гэты перыяд вельмі падступны. Хоць і выглядае ён моцным, але туман і сонца яшчэ задоўга да ўскрыцця вадаёмаў робяць яго друзлым і сітаватым», – адзначыла старшы інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Наталля Дзічкоўская.

Паважаныя рыбакі. Вясна! А гэта значыць пара пачынаць рыбачыць з берага або з лодкі. Але і тут не забывайце пра выратавальную камізэльку. Выконвайце правілы бяспекі, а ў выпадку ўзнікнення надзвычайнай сітуацыі тэлефануйце 101 або 112.

 

КАТЕГОРИИ
Поделиться