Работа
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 23 лютага падпісаў Указ № 67 «Аб звальненні ў запас і прызыве на тэрміновую вайсковую службу, службу ў рэзерве»

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 23 лютага падпісаў Указ № 67 «Аб звальненні ў запас і прызыве на тэрміновую вайсковую службу, службу ў рэзерве»

Дакументам прадугледжваецца прызваць у сакавіку-маі 2026 года на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве грамадзян Беларусі мужчынскага полу, якім да дня прызыву споўнілася 18 гадоў і якія не маюць права на адтэрміноўку ад прызыву, а таксама грамадзян прызыўнога ўзросту, якія страцілі права на адтэрміноўку.


Адначасова ўказам прадугледжваецца звальненне ў запас ваеннаслужачых тэрміновай ваеннай службы, якія выслужылі ўстаноўленыя тэрміны ваеннай службы.

Прызыў грамадзян на тэрміновую ваенную службу і службу ў рэзерве ў 2026 годзе запланаваны на перыяд з сакавіка па май.

Якім катэгорыям беларусаў прызыўнога ўзросту даецца адтэрміноўка ў вясенні прызыў, растлумачылі ў Міністэрстве абароны Беларусі. Там паведамілі, што за апошні год змяненняў у парадку прызыву не адбылося.

Гэта значыць, што атрымліваць ваенна-ўліковую спецыяльнасць адправяцца грамадзяне 18-27 гадоў, прыдатныя для праходжання службы па стане здароўя»

Так, адтэрміноўка прадастаўляецца студэнтам вочнай формы навучання, якія атрымліваюць сярэднюю, прафесійна-тэхнічную, сярэднюю спецыяльную, а таксама вышэйшую адукацыю пасля школы, а таксама тым, хто навучаецца за мяжой па накіраваннях дзяржаўных арганізацый у рамках рэалізацыі дзяржпраграм. У гэтым жа спісе — будучыя ўрачы, якія праходзяць інтэрнатуру, грамадзяне са складаным сямейным становішчам (арт. 32 Закона «Аб воінскім абавязку»), што абучаюцца па накіраваннях у арганізацыях ДТСААФ, і дэпутаты.

Падрыхтавала Наталля Дзеукш

КАТЕГОРИИ
Поделиться