Работа
Алена, Вольга, Ганна… 17 жаночых імён беларусаў

Алена, Вольга, Ганна… 17 жаночых імён беларусаў

Беларускі слоўнік імён фарміраваўся на працягу стагоддзяў. У ім перапляліся стараславянскія імёны і імёны, што прыйшлі да нас разам з хрысціянскай традыцыяй з грэчаскай, стараславянскай, лацінскай і іншых моў.


Вашай увазе 17 жаночых імён беларусаў і іх значэнне:

АЛЕНА

Святло, зіхаценне, бляск (старажытнагрэчаскае). Уладальніца гэтага імя мае такія рысы характару: летуценнасць, жаноцкасць, сілу волі, упартасць.

АЛЕСЯ

Заступніца, абаронца людзей (старажытнагрэчаскае). Лічыцца, што гэта больш проста форма імені Аляксандра.

ВАЛЯНЦІНА

Здаровая, дужая (лацінскае). Імя паходзіць ад мужчынскага Валянцін, што накладвае адбітак на характар. Жанчына з такім імем мае цвёрды і строгі характар, але ніколі не застанецца абыякавай да праблем сваіх блізкіх.

ВЕРА

Спадзяванне, надзея (стараславянскае). Уладальніцам гэтага імя характэрны спакой, разважнасць і добразычлівасць.

ВОЛЬГА

Святая, мудрая, светлая (старажытнаскандынаўскае). Вольгі актыўныя, дзейсныя, але ж часта застаюцца сам-насам са сваімі думкамі і перажываннямі.

ГАЛІНА

Спакойная, лагодная, рахманая (старажытнагрэчаскае). Імя дастаткова цвёрдае. Але Галінам часта не хапае цвёрдасці ў характары.

ГАННА

Сімпатычная, мілавідная, раскоша, любата (старажытнаяўрэйскае). Энергетыка гэтага імя робіць яго ўладальніц цярпімымі і адкрытымі, яны здольныя да самааддачы і ахвярнасці.

ЕЎФРАСІННЯ

Радасць, весялосць (старажытнагрэчаскае). У грэчаскай міфалогіі гэтае імя належала багіні радасці і весялосці. Да нас яно прыйшло разам з хрысціянствам з Візантыі. Пазней стала пераважна манашаскім.

КАЦЯРЫНА

Чыстая, бязгрэшная (старажытнагрэчаскае). Кацярыны аптымістычныя і практычныя людзі. Яны не здольныя на праяўленне агрэсіі, а таму не могуць доўга крыўдзіцца і канфліктаваць.

ЛЮБОЎ

Прыхільнасць, адданасць, цікавасць (стараславянскае). Гэтае імя з’явілася разам з праваславіем. Яно стала калькай грэчаскага імені Агапа, што ў перакладзе і азначае “любоў”.

ЛЮДМІЛА

Мілая, добрая людзям (стараславянскае). Галоўныя рысы характару ўсіх Людміл – самастойнасць і незалежнасць, для іх не існуе аўтарытэтаў.

МАРЫЯ

Якая прадбачыць, жаданае дзіця (старажытнаяўрэйскае). Імя пайшло ад біблейскага Мар’ям, што азначае “пані” (госпожа). Уладальніцам уласцівы душэўнасць, упэўненасць, гаспадарлівасць.

НАДЗЕЯ

Вера ў дабро, упэўненасць (стараславянскае). Цярплівасць, упартасць, спагадлівасць ­– рысы, характэрныя Надзеям.

НАСТАССЯ

Ажыўленая, адроджаная, вернутая да жыцця (старажытнагрэчаскае). Імя характарызуюць такія якасці, як упартасць, інтуіцыя і глыбіня пачуццяў.

НАТАЛЛЯ

Родная, народжаная (лацінскае). Знешне спакойныя Наталлі на самой справе вельмі эмацыянальныя і імпульсіўныя.

САФІЯ

Бескарыслівая, шчырая, разумная, мудрая (арабскае). За гэтым імем скрыты такія якасці, як стараннасць, глыбіня пачуццяў і сур’ёзнасць.

СВЯТЛАНА

Светлая, ясная (стараславянскае). Імя асацыіруецца з прыгажосцю, розумам і дабратой.

За кожным імем не толькі значэнне, але і культурная памяць. Розныя па паходжанні, яны даўно сталі сваімі, звыклымі кожнаму беларусу.

КАТЕГОРИИ
Поделиться