Работа
Мова жыцця: 17 беларускіх прыказак і прымавак

Мова жыцця: 17 беларускіх прыказак і прымавак

Прыгадаем беларускія прыказкі, прымаўкі. Праз іх адлюстроўваецца філасофія народа, яго мудрасць, думкі, надзеі і спадзяванні, выказваецца любоў да роднага краю, даецца ацэнка фактам, сітуацыям. Яны ўзбагачаюць мову, робяць яе больш выразнай і трапнай.


Знайшлі для вас 17 самых распаўсюджаных беларускіх выразаў:

Гуляй, гуляй, ды дзела не кідай (Делу – время, потехе – час).

Пад ляжачы камень вада не пабяжыць (не падплыве) (Под лежачий камень и вода не течет).

Дзе кухарак шэсць, там няма чаго есці (У семи нянек дитя без глаза)

Бог ведае, хто што робіць і хто як абедае (Бог видит, кто кого обидит).

Не будзь ласы на чужыя каўбасы (На чужой каравай рот не разевай).

Чалавек без сяброў, што печ без дроў (Не имей сто рублей, а имей сто друзей).

Скажы дурному паклоны біць, то ён і лоб паб’е (Заставь дурака Богу молиться – он и лоб расшибет).

Прыйдзе, тата, і наша свята (Будет и на нашей улице праздник)

Пакуль шлюб браць – нічога не знаць; Пакуль жаніцца, загаіцца (До свадьбы заживет)

Скончыў работу – гуляй у ахвоту (Сделал дело – гуляй смело)

Выказанага слова да губы не вернеш; Сказанае слова за хвост не зловіш (Слово не воробей: вылетит – не поймаешь)

Які род, такі й плод (Каково семя, таково и племя)

Хоць без хлеба пасяджу, але ж на любага пагляджу (С милым рай и в шалаше)

Скупы двойчы плоціць, а дурны двойчы ходзіць (Бестолковая голова ногам покоя не дает)

Ад астрогу няма засцярогу (От сумы да от тюрьмы не зарекайся)

 

Я яму пра абразы, а ён мне пра гарбузы (Я про Фому, он про Ерему)

Ад хлеба не шукаюць хлеба (От добра добра не ищут)

Прыказкі і прымаўкі – своеасаблівая энцыклапедыя жыцця народа ў розныя гістарычныя эпохі. Часцей ужывайце іх у размове, гэта робіць мову мілагучнай і прыгожай. Толькі карыстайцеся нашымі, роднымі выразамі, а не калькамі з рускай мовы.

КАТЕГОРИИ
Поделиться