Работа
Яўген, Васіль, Мікола… 17 мужчынскіх імён беларусаў

Яўген, Васіль, Мікола… 17 мужчынскіх імён беларусаў

Імя, бадай, адно з першых слоў, якое чуе чалавек у сваім жыцці. Яно ідзе з дзяцінства, сустракаецца ў дакументах, перадаецца з пакалення ў пакаленне.


Мы падабралі 17 самых распаўсюджаных мужчынскіх імён беларусаў і патлумачылі іх значэнне.

АКІМ

Узведзены Богам (старажытнаяўрэйскае). У Бібліі гэтае імя звязана з шэрагам рэлігіозных фігур, напрыклад, узгадваецца ў Ветхім Завеце як продак Ісуса Хрыста. У некаторых культурах асацыіруецца з сілай, стабільнасцю, уменнем прымаць мудрыя рашэнні.

АЛЕСЬ (Аляксандр)

Мужны, абаронца (старажытнагрэчаскае). У Беларусі гэтае імя лічыцца адным з папулярных мужчынскіх імен, асацыіруецца з гістарычнай, якая сімвалізуе смеласць, гераізм, і любоў да роднай зямлі.

АНАТОЛЬ

З Анатоліі, жыхар Анатоліі (старажытнагрэчаскае). Да нас імя прыйшло праз візантыйскую хрысціянскую традыцыю. Асацыіруецца з пачаткам шляху, рухам да святла і яснасці.

АНДРУСЬ (Андрэй)

Мужны, храбры (старажытнагрэчаскае). Імя звязана з апосталам Андрэем Первазванным – святым, адным з першых вучняў Хрыста.

ВАСІЛЬ

Царскі (старажытнагрэчаскае). У хрысціянстве імя звязана з некалькімі святымі, у тым ліку з Васіліям Вялікім. У беларускай мове сустракаецца яшчэ форма Базыль.

ДЗМІТРЫЙ (Зміцер)

“Які належыць багіні земляробства Дэметры” (старажытнагрэчаскае). Імя доўгі час асацыірывалася з княжацкім і царскім родам. Сярод праваслаўных святых найбольш шанаваўся Дзмітрый Данскі – вялікі маскоўскі князь, які лічыўся абаронцам дома і сям’і.

ІВАН

Божая міласць, падарунак Бога (старажытнаяўрэйскае). Гэтае імя адно з самых распаўсюджаных у славянскіх краінах. У праваслаўных імя адпавядае царкоўнай форме Іаан.

МАЦВЕЙ

Дар Бога, Божы чалавек (старажытнаяўрэйскае). Спакойны, сумленны, неканфліктны.

МІКАЛАЙ

“Пераможца народаў” (старажытнагрэчаскае). Да славян імя прыйшло праз ушанаванне святога Мікалая Мірлікійскага. Энэргічны, актыўны, упарты.

МІКІТА

Пераможца (старажытнагрэчаскае). Імя сімвалізуе поспех, перамогу ў справах.

МІХАІЛ

Хто, як Бог (старажытнаяўрэйскае). У хрысціянскай традыцыі імя звязана з архангелам Міхаілам. У праваслаўных ён лічыцца абаронцам і пераможцам зла.

ПАВЕЛ

Малы, невялікі (лацінскае). Імя ўпершыню з’явілася ў Старажытным Рыме і было родавым. У хрысціянстве імя набыло папулярнасць дзякуючы апосталу Паўлу. Яно сімвалізуе духоўнае перараджэнне і пакорлівасць.

ПЁТР

Камень, скала, апора, абарона, сіла волі (старажытнагрэчаскае). У хрысціянстве імя звязана з апосталам Пятром – вучнем Хрыста, які лічыцца заснавальнікам хрысціянскай царквы. Найбольшую папулярнасць імя набыло падчас кіравання Пятра I.

УЛАДЗІМІР

Той, хто валодае сусветам, мірам (стараславянскае). Імя мае добрыя асацыяцыі з мудрасцю, аўтарытэтам, уменнем кіраваць.

ЯН

Божая міласць (старажытнаяўрэйскае). Уладальнік гэтага імя замест інтуіцыі выбірае логіку, ён незалежны, эмацыянальны, імкнецца да лідэрства.

ЯРАСЛАЎ

Яркая слава (стараславянскае). Існуе павер’е, што імя звязана з язычніцкім богам Ярылам – а гэта жыццёвая сіла і урадлівасць.

ЯЎГЕН

Высакародны, народжаны добрым (старажытнагрэчаскае). Імя прыйшло да нас праз хрысціянскую царкву.

Некаторыя імёны дайшлі да нас праз гісторыю, некаторыя звязаны з хрысціянскай традыцыяй, а ёсць такія, што прайшлі доўгі пуць праз мовы і культуры розных народаў і сталі роднымі, сваімі.

КАТЕГОРИИ
Поделиться