Са святам!

Са святам!

Дарагія Браты і Сёстры ў Хрысце!

Ад усяго сэрца віншую Вас з радасным, збаўчым і даючым новую надзею святам Божага Нараджэння і надыходзячым Новым 2026 годам!


У дзень Божага Нараджэння мы адаруем Пана, які стаў адным з нас і прысутнічае з намі. Яго блізкасць запрашае нас станавіцца такімі як Ён, блізкім кожнаму чалавеку.


Няхай гэты час святкавання радаснай таямніцы ўцелаўлення і прысутнасці Бога з намі, будзе ўмацаваннем у веры і даверы да Яго. Будзем як Марыя – ахвотнымі да служэння Пану.


Няхай таямніца Нараджэння Езуса Хрыста будзе для нас усіх нястомнай крыніцай супакою, радасці і моцы Божай!

Няхай святло Бэтлеемскай зоркі няспынна асвячае ваш жыццёвы шлях і дапамагае ісці сапраўднай дарогай, якая прывядзе нас да Збавіцеля.

Жадаю радасных і благаслаўлёных свят Божага Нараджэння і плённага на дабро Новага году!

Пробашч Парафіі Святога Францішка ў г.Салігорску Мінска — Магілёўскай Архідыяцэзіі Рымска-каталіцкага Касцёла айцец Сабеслаў Тамала OFM.

Святая Імша адбудзецца ў касцёле 24 снежня ў 24.00 (Пастэрка), 25 снежня (чацвер) – ў 9.00 і 11.00, 26 снежня (пятніца) – у 17.00 (Свята св. Стэфана, першамучаніка) – у 17.00.

26 снежня ў 18.00 адбудзецца дабрачынны канцэрт.

КАТЕГОРИИ
Поделиться