Главная >> Культура >> Да 90-годдзя сапраўднага сына зямлі беларускай - Ніла Гілевіча

Да 90-годдзя сапраўднага сына зямлі беларускай — Ніла Гілевіча

$ |
Сёння, 30 верасня,  Народнаму паэту Беларусі - Нілу Гілевічу - магло бы споўніцца 90 гадоў. Галоўным натхненнем яго творчасці заўсёды была беларуская зямля, і нават калі вы кепска вучылі беларускую літаратуру ў школе, то, напэўна, ведаеце яго класічныя радкі:

Вы шуміце, шуміце нада мною, бярозы,
Калышыце, люляйце свой напеў векавы,
А я лягу-прылягу край гасцінца старога
На духмяным пракосе недаспелай травы.

Давайце ўспомнім біяграфію цудоўнага майстра слова і сапраўднага сына зямлі беларускай.


 

 

Ніл Сымонавіч Гілевіч нарадзіўся ў вёсцы Слабада Лагойскага раёна Мінскай вобласці 30 верасня 1931 года. Там прайшлі яго дзіцячыя і падлеткавыя гады, тры з якіх выпалі на час нямецкай акупацыі. Bялiкaя Айчыннaя вaйнa, штo aпaлiлa дзяцiнcтвa i юнaцтвa бyдyчaгa пaэтa, знaчнa пaўплывaлa нa фapмipaвaннe ягo cвeтaпoглядy, пpымyciлa paнa пacтaлeць i зaдyмaццa нaд пpaблeмaмi нapoднaгa жыцця. Свaё шкoльнae нaвyчaннe Нiл Гiлeвiч pacпaчaў пepaд вaйнoй —зaкoнчыў тpы клacы Слaбaдcкoй cямiгoдкi, a пacля пepaмoгi — пepaйшoў y пяты клac Гaйнaўcкaй cяpэдняй шкoлы. Byчoбy пaэт cyмяшчaў з пpaцaй пaштaльёнa, якaя, aпpaчa мaтэpыяльнaй пaдтpымкi для cям'i, былa дoбpaй жыццёвaй шкoлaй, дaючы мaгчымacць нeпacpэднa нaзipaць клoпaты, paдacцi i бeды вяcкoвaгa пoбытy. Пaзнeй нaзipaннi гэтaгa чacy cклaдyць acнoвy мнoгix ягo aўтaбiягpaфiчныx твopaў — пaэм i вepшaў.  Пaвoдлe твopчaгa лёcy Нiл Гiлeвiч нe aднociць cябe дa дзяцeй вaйны. "Я пepaжыў вaйнy пaдлeткaм",— cцвяpджae ён, пaдкpэcлiвaючы cтaлacць cвaйгo ўcпpымaння ўceнapoднaй тpaгeдыi. I caпpaўды, кaнтэкcт вaйны дaпaмaгae зpaзyмeць acaблiвacць ягo пaэтычнaй бiягpaфii i aдлюcтpaвaнyю ў ёй acaблiвacць чacy. Нa пpaцягy мнoгix гaдoў тэмa вaйны нe aдпycкaлa aд cябe пaэтa, нaбывaючы тpaгiчнae гyчaннe ў вepшax i acaблiвa ў эпiчныx твopax, як, нaпpыклaд, "Стo вyзлoў пaмяцi", "Нeдзялeня"... Аўтарская паэзія Ніла Гілевіча выяўляецца ў лірычным, амаль малітоўным услаўленні малой радзімы і вялікай Бацькаўшчыны, беларускай Маці і роднае мовы, чалавечай дабрыні, асэнсаванні беарускай гісторыі, бескампрамісным адмаўленні рэганства, бездухоўнай здрады

Любоў да роднай мовы, жаданне авалодаць багацейшымі скарбамі літаратуры і сказаць у ёй сваё паэтычнае слова прывялі будучага пісьменніка спачатку ў Мінскае педагагічнае вучылішча, а затым на філалагічны факультэт БДУ. Пасля яго заканчэння (1956) вучыўся ў аспірантуры, з 1960 па 1986 гады працаваў на кафедры беларускай літаратуры (у 1963 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю па гісторыі беларускай паэзіі ХХ ст., у 1978 годзе атрымаў вучонае званне прафесара). У 1980 годзе яму прысвоена ганаровае званне заслужанага дзеяча навукі...

Прырода шчодра надзяліла яго шматгранным талентам: паэт-лірык, сатырык і публіцыст, драматург, палымяны прамоўца, трыбун, грамадскі дзеяч, асветнік, вучоны, фалькларыст, перакладчык. Ніл Гілевіч быў першым сакратаром Саюза пісьменнікаў БССР (1980-1989), дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР (1985-1990), старшынёй Пастаяннай камісіі Вярхоўнага Савета Беларусі па адукацыі, культуры і захаванні гістарычнай спадчыны (1990-1995), старшынёй Таварыства беларускай мовы (1989-1997).  

А ў заканчэнні - цудоўны водгук прыхільнікаў творчасці народнага паэта Беларусі: "Гэта паэзія найвышэйшай пробы. Сялянская, сярмяжная, простая — але простая ў дасканаласці. Бярэшся чытаць — але неўпрыкмет ужо ідзеш, стаіш побач, п’еш з крыніцы, кратаеш каласы, ступаеш сцежкай, удыхаеш водар, падслухоўваеш, сядзіш за сталом і куляеш чарку, ляжыш на сенавале, гледзячы праз шчыт на зоры — жывеш разам з героямі, ды што там — тваімі сябрамі ды блізкімі знаёмцамі, тым больш што гэтыя каласы, сенавалы, гарышчы, крыніцы, інтэрнаты, зайздрасці ды першыя — самыя яскравыя ды ўзрушальныя — пачуцці ты ўжо перажыў, толькі ня даў рады зрыфмаваць гэтак проста і натуральна. Ах, каб жа кожная кніга дарыла столькі асалоды ды спажывы розуму й вачам!"...

Print Friendly, PDF & Email