
Купалаўскі тэатр запрашае: адчуйце сябе часткай трупы
За кулісамі існуе надзвычайны паралельны сусвет, які захапляе з першага імгнення і на ўсё жыццё. Падарожжы ў часе і прасторы, дзівосныя ператварэнні, неверагодныя павароты лёсу… у тэатры магчыма ўсё! Але ці можа просты глядач зазірнуць у закулісе і дакрануцца да таінства падрыхтоўкі да спектакляў, адчуць сабе часткай трупы і пражыць усе адценні акцёрскіх будняў: рэпетыцьі, пераапрананні, хваляванне перад выхадам на сцэну, неабходнасць у той жа час вырашаць знаёмыя кожнаму побытавыя складанасці? Купалаўскі тэатр дае вам такую магчымасць! Зусім хутка артысты пакажуць, як выглядае акцёрскае жыццё “без пудры”, распавядуць, як заставацца тэатральным чалавекам нават тады, калі новыя тэндэнцыі спрабуюць засланіць сабой гэтае высокае мастацтва. 23 верасня адбудзецца спектакль “Гэта цудоўнае жыццё” паводле п’есы Кена Людвіга “Луна над Буфала”!
“Скараецца Брадвей Джорджу 1 Шарлоце Хэй!” — такія вершы прысвячалі пары таленавіых акцёраў яшчэ некалью дзесяцігоддзяў таму. Але аднойчы святло ў зале згасае, слава заціхае, імклівы тэмп жыцця запавольваецца, саступаючы месца паусядзённасці. Зараз Шарлота і Джордж кіруюць правінцыйным тэатрам з дзвюма п’есамі, не разумеюць дачку, якая не хоча працягваць акцёрскую дынастыю, і амаль не спрабуюць захаваць агеньчык былога кахання. Няўдачлівасць кар’еры, незадаволенасць адно адным, немагчымасць забыцца пра чароўнае святло рампы прыводзяць да жадання змяніць свой лёс і паспрабаваць зрабіць новы смелы крок на вялікую сцэну. Тым больш, што славуты рэжысёр Фрэнк Капра якраз шукае акцёраў у свой новы фільм, які абяцае узняць папулярнасць выканаўцаў галоўных роляў да нябёсаў! Такі шанец — адзін на мільён.
Ролі выконваюць: Вольга Няфёдава (заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь) — Шарлота Хэй, Уладзімір Іваноў — Джордж Хэй, Святлана Гусарава — Этель, Ганна Мешчаракова — Разалінда, Барыс Цяцёркш — Пол, Сяргей Бірульчык — Говард, Інэса Ісакава — Эйлін, Павел Дракін — Рычард.
КАЛІ: 23 верасня, 18:00
ДЗЕ: Палац культуры г. Салігорска (Тэатральная зала). 16+
Кошт білета: 20 – 30 рублеў. Нумар для даведак: 23 67 05


