
Мерапрыемства, прысвечанае Тыдню роднай мовы, адбылося ў Салігорскай раённай бібліятэцы
Стала ўжо добрай традыцыяй штогод адзначаць Тыдзень роднай мовы ў раённай цэнтральнай бібліятэцы. Не стаў выключэннем і сёлетні, 2026 год. Бібліятэкары падрыхтавалі анлайн-віктарыну «Падарожжа па неабсяжнай краіне Мовазнавіі», якая стала адказам на шматлікія пытанні адносна мовы, для юных жыхароў Салігорска — вучняў ДУА «Сярэдняя школа №3 г. Салігорска», ДУА «Сярэдняя школа №8 г. Салігорска», ДУА «Сярэдняя школа № 14 г. Салігорска».
Змаглі сябе паказаць і вучні 6 «Б» ДУА «Сярэдняя школа №8 г. Салігорска», якія падрыхтавалі літаратурную кампазіцыю «Ёсць… Будзе… Спрадвечная мова».
У тых, хто завітаў у гэты дзень у бібліятэку, была магчымасць паслухаць цудоўную народную музыку ў выкананні ўдзельнікаў ансамбля «Вдохновение» ДУА «Салігорская дзіцячая музычная школа мастацтва».
Сустрэча завяршылася, і хай гэта будзе хоць маленькай кропелькай у працы бібліятэкі на шляху ўсведамлення таго, што Беларусь разам з роднай мовай – гэта наша Зямля, гэта наша Радзіма, наша Бацькаўшчына, якую трэба любіць і бараніць.
Адзначым, што значную частку плана дзейнасці ДУК «Салігорская раённая цэнтральная бібліятэка» складае далучэнне карыстальнікаў бібліятэкі да ўшанавання роднага слова, знаёмства чытача з творамі беларускіх аўтараў. Бо толькі праз родную мову чалавек можа стаць беларусам — у ёй усё, што называецца нацыяй, народам.



Фото ГУК «Солигорская районная центральная библиотека»


