
Са Святам Божага Нараджэння і надыходзячым Новым годам віншуюць салігарчан
Дарагія браты і сёстры ў Хрысце!
Шчыра віншую Вас са Святам Божага Нараджэння і надыходзячым Новым годам! Жадаю ўсім непаўторнай цеплыні сямейнай атмасферы калядных святаў. Няхай нованароджаны Збавіцель свету напоўніць кожны дом і кожнае сэрца верай, надзеяй і любоўю. Жадаю моцнага духоўнага і фізічнага здароўя, Божай апекі ва ўсіх справах.
Спакойных, благаслаўлёных калядных святаў і шчаслівага Новага года! Мір і дабро!
Пробашч Рымска–каталіцкай парафіі святога Францішка ў горадзе Салігорску айцец Сабеслаў Тамала OFM.
КАТЕГОРИИ Культура