«Скарбы мовы»,  у Салігорскім  краязнаўчым  музеі  прайшла лекцыя-прэзентацыя

«Скарбы мовы», у Салігорскім краязнаўчым музеі прайшла лекцыя-прэзентацыя

22 лютага ў выставачнай зале Салігорскага краязнаўчага музея прайшла лекцыя-прэзентацыя «Скарбы мовы», прысвечаная Міжнароднаму дню роднай мовы.

 

 

 

 

 

Удзельнікамі мерапрыемства сталі вучні ДУА «Сярэдняя школа № 3 г. Салігорска». Наведала мерапрыемства і салігорская пісьменніца Валянціна Бабко-Аляшкевіч. Дзеці падрыхтавалі вершы на беларускай мове, адгадвалі загадкі, адказвалі на пытанні ў конкурсе «Пазнай твор па яго пачатку». Адзначым, шта такія  мерапрыемствы  дапамагаюць прывіць любоў да роднай мовы і раскрыць прыгажосць роднага слова.

 

 

 

 

КАТЕГОРИИ
Поделиться