
Солигорских католиков поздравляют с Пасхой
Хрыстос уваскрос!
Сапраўды ўваскрос!
Уваскрослы Езус і сёння прагне ісці з намі дарогамі нашага жыцця, быць дапамогай і падтрымкай у нашай працы, туліць нас да Свайго Параненага Сэрца ў хвіліны выпрабаванняў і роспачы. Ён і надалей прысутны сярод тых, хто Яго шукае, і надалей прыходзіць да нас у сваім Слове, Сакрамантах і ў іншым чалавеку. Бо як Сам сцвярджаў, паводле Евангеліста Мацвея: “…Вось Я з вамі ва ўсе дні, аж да сканчэння веку” (Мц 28.20).
Жадаю вам, дарагія Браты і Сёстры, каб няспынна памяталі пра гэтую прысутнасць Уваскрослага Збаўцы не як суровага суддзі, а як Літасцівага і Міласэрнага Айца. Бо Ён ведае людское жыццё, яго пасткі, недахопы і сапсаванасць, а разам з тым ведае, як зрабіць яго лепшым. Няхай дзякуючы такой веры ваша радасць будзе поўнай, надзея трывалай, а любоў дзейснай!
Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос! Аллелюя!
Пробашч рымска-каталіцкай парафіі святога Францішка ў горадзе
Салігорску а. Сабеслаў Тамала OFM