Работа
Як у Салігорску «Каларыт» і «Маладзік» любоў да Радзімы ўслаўлялі

Як у Салігорску «Каларыт» і «Маладзік» любоў да Радзімы ўслаўлялі

Калі гаворка заходзіць пра любоў да айчыны, часта ўяўляюцца нешта грандыёзнае, неахопнае, што датычыцца адразу ўсіх. Але сапраўднае пачуццё нараджаецца зусім інакш – яно гучыць у акордах цымбалаў, у песенным шматгалоссі і дзіцячым смеху. Салігорская дзіцячая школа мастацтваў запрасіла гасцей прыняць удзел у падзеі, дзе паказалі, што традыцыі жывуць датуль, пакуль іх перадаюць праз сэрца і голас. Канцэртная праграма пад назвай «З любоўю да Беларусі» стала сапраўдным гімнам народнай творчасці, дзе словы «сёння і заўжды» перасталі быць простай фігурай мовы.


Мастацтва для супрацоўникаў даўно стала лёсам. Менавіта таму так прыемна кожны раз бываць на меропрыемствах дружнага калектыву. На гэты раз сцэну  для сустрэчы з прыгажосцю беларускай культуры (пакуль ДШМ рамантуе сваю), дала ДУА «Салігорскай дзіцячая музычная школа мастацтваў». У чарговы раз асяроддзе ператварылася ў згустак захавання нацыянальнага кода. Самыя шчырыя апладысменты дасталіся калектывам, якія ўжо даўно сталі візітоўкай не толькі школы, але і ўсяго Салігорскага раёна. У канцэртнай праграме прынялі ўдзел навучэнцы і выкладчыкі аддзялення «Народная творчасць». На сцэне ззялі  малыя пакуль яшчэ зорачкі, але яны уже прайшлі сапраўдная школа жыцця, дзе праз цяжкую працу, праз нотную грамату і пастаноўку голасу нарадзілася павага да продкаў.

Галоўнымі героямі вечара сталі: народны ансамбль народнай музыкі «Маладзік». Сама назва калектыву сімвалічная – маладзік, або малады месяц, азначае абнаўленне і надзею. І гэта не проста слоўнае значэнне. Ансамбль здзіўляе тым, як гарманічна спалучае народныя мелодыі з сучасным рытмам. Цымбалы, гармонік, жалейка ў руках музыкантаў гучаць не як музейны экспанат, а як жывы арганізм.

Народны вакальны ансамбль «Каларыт». Калі «Маладзік» задае рытм, то «Каларыт» напоўніў залу душэўнасцю. Іх галасы, ад нізкіх да самых звонкіх, перапляліся ў складаны малюнак. Рэпертуар калектыву даўно стаў сапраўднай скарбніцай: ад абрадавых песень да лірычных балад, якія ведалі яшчэ бабулі. Назва «Каларыт» цалкам сябе апраўдвае. Кожны твор яркі, сакавіты і непаўторны.

У адрозненне ад стэрэатыпаў, што маладое пакаленне цікавіцца толькі замежнай музыкай, салігорскія навучэнцы даказалі адваротнае. Выкладчыкі аддзялення «Народная творчасць» разам са сваімі падапечнымі пабудавалі масток паміж стагоддзямі. У праграме гучалі творы, якія вучаць дабрыні, патрыятызму і павазе да маці-зямлі. Заўважна, што юныя артысты пражывалі кожны радок. Вочы гледачоў поўніліся гонарам, калі на сцэну выходзілі зусім маленькія салісты, якія ўпэўнена вялі складаныя народныя партытуры.

Слоган вечара «З любоўю да Беларусі» сёння і заўжды» – гэта жыццёвае крэда навучэнцаў і педагогаў Салігорскай дзіцячай школы мастацтваў. Яно азначае, што ў той час, як у свеце ствараюцца штучныя мелодыі, тут беражліва захоўваюць сапраўдны генетычны код нацыі. Выкладчыкі адзначаюць, што цікавасць да народнай творчасці сёння расце. Бо ёсць разуменне — ведаючы свае карані, чалавек упэўнена стаіць на нагах.

Дзякуючы апантаным настаўнікам и навучэнцам, у Салігорскай дзіцячай школе мастацтваў народная культура жывая, яна дыхае і развіваецца. Пакуль ёсць дзеці, якія з любоўю спяваюць родныя песні, і педагогі, якія аддаюць сэрца гэтай справе, будзе квітнець родны край. Бо любоў да Радзімы – гэта не абавязак, а прыроджаная патрэба, якую выхавалі ў сабе гэтыя юныя таленты. І гучыць яна заўжды. Не толькі на святах, але і ў кожным звычайным дні, поўным натхнення. А яшчэ напрыканцы вечара адбылася прыемная падзея – лепшых прадстаўнікоў Салігорскай дзіцячай школы мастацтваў узнагародзілі. Старшыня Салігорскай раённай РГА» Белая Русь » Ларыса Жукава ўручыла ўзнагароды тым, хто не толькі вучыць дзяцей мастацтву, перадае традыцыі, але і займае актыўную грамадзянскую пазіцыю. За асабісты ўклад у захаванне нацыянальных традыцый, духоўнасці і культуры, актыўнае садзейнічанне ў прадвiжэннi праграмных задач і ўдзел у грамадскiм жыцці Салігорскага раёна дыплом лаўрэата раённай прэміі «ГРАМАДСКАЕ ПРЫЗНАННЕ — 2026» у грамадска-палітычнай сферы Салігорскага раёна былі  ўзнагароджаны Аксана Фядзюк і Вольга Кацуба.

Фото автора

КАТЕГОРИИ
Поделиться